513 research outputs found

    Рэалізацыя прынцыпу пераемнасці пры навучанні беларускай арфаграфіі

    Get PDF
    У артыкуле раскрываецца сутнасць агульнадыдактычнага прынцыпу пераемнасці ў навучанні, разглядаюцца напрамкі яго рэалізацыі ў працэсе навучання арфаграфіі. Аналізуюцца колькасныя і якасныя прырашчэнні ў змесце навучання арфаграфіі беларускай мовы на розных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Выяўляецца лінгвістычны мінімум, неабходны для засваення вучнямі пэўных арфаграфічных правіл. Прыводзяцца прыклады падрыхтоўчых практыкаванняў, якія забяспечваюць рэалізацыю прынцыпу пераемнасці ў навучанні беларускай арфаграфіі

    Культуралагiчны аспект помнiкаў лiтарам

    Get PDF
    В статье представлена информация о памятниках буквам белорусского и русского алфавита, установленных на территории Республики Беларусь и Российской Федерации

    Беларуская рускамоўная літаратура: сутнасць паняцця і праблемы азначэння

    Get PDF
    THE RUSSIAN-LANGUAGE LITERATURE OF BELARUS: FACT OF THE MATTER, AND THE PROBLEM OF DEFINITION / В.І. ПАЛУКОШКА (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск). V.І. PALUKOShKA (Belaruskі dzjarzhaўny ўnіversіtjet, Mіnsk)Даследуецца тэарэтычныя праблема рускамоўнай творчасці ў беларускай літаратуры. У гэтым кантэксце падрабязна разглядаюцца пытанні ўключанасці рускамоўнай літаратуры ў беларускі літаратурны працэс і тэрміналагічнага азначэння. У розны час літаратурнай мовай на Беларусі выступалі лацінская (XVI–XVII стст.), польская (XVIII–XIX стст.), беларуская, у меншай ступені – руская. Калі папярэднія іншамоўныя літаратуры даволі актыўна вывучаліся і вывучаюцца, то, як паказаў аналіз навуковых і крытычных матэрыялаў, рускамоўная літаратура толькі апошнім часам стала ўключацца ў кантэкст нацыянальнага пісьменства і літаратуразнаўства. Да канца нявызначаным застаееца і пытанне тэрміналогіі. Большасць даследчыкаў прытрымліваецца бінарнай класіфікацыі (рускамоўная літаратура Беларусі / руская літаратура Беларусі), але часта сярод некаторых навукоўцаў, крытыкаў і нават саміх пісьменнікаў назіраецца тэндэнцыя да ўзаемазамяняльнасці паняццяў. Прапануецца канкрэтызаваць і пашырыць вядомую класіфікацыю, а рускамоўных аўтараў аб’яднаць паняццем “беларуская руска-моўная літаратура”. = The place of Russian-language texts in the Belarusian literature is researched. The question of inclusion of Russian-language literature in the Belarussian literary process and the terminology problem are considered in detail. At different times the language of the Belarusian literature was Latin (XVI–XVII c.), Polish (XVIII– XIX c.), Belarussian, and Russian. The Belarusian literature in the foreign languages is actively studied, while the Russian- language literature, according to the analysis of scientific and critical material, has only recently been included in the context of national literature and literary criticism. And the question of terminology is still uncertain. Most researchers follow the binary classification (Russian-language literature of Belarus / Russian literature of Belarus), but among some scholars, critics and even writers the tendency to interchangeability of the terms is observed. It is suggested to specify and to expand the current classification and to consolidate the Russian-language authors under the term of “Belarussian Russian-language literature”

    Мінскі тафсір 1686 г. Вынікі апошніх даследаванняў

    Get PDF
    The article talks about the oldest copy of the Polish translation of Koran made in Minsk by the Tatar (Muslim) interpreter Uriash ibn Ismail (Imam of Minsk) in the second half of the 17th century. The article consists of two parts devoted to the orthographic system of the manuscript and to the specific features of its language caused by the influence of the Belarusian and Arabic languages

    Этымалагічны напрамак у навучанні беларускай арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі

    Get PDF
    У артыкуле раскрываецца сутнасць традыцыйных напісанняў у беларускай арфаграфіі, вызначаецца адрозненне традыцыйных напісанняў ад напісанняў, заснаваных на марфалагічным прынцыпе. Разглядаюцца змены ў сучаснай беларускай арфаграфіі, абумоўленыя скарачэннем колькасці традыцыйных напісанняў. Аналізуюцца метадычныя прынцыпы, на якіх грунтуецца этымалагічны напрамак у навучанні беларускай арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Даецца тэарэтычнае абгрунтаванне прынцыпу этымалагічнай матывацыі традыцыйных напісанняў, сфармуляванаму аўтарам артыкула

    Рэкамендавана вучэбна-метадычным аб’яднаннем па педагагічнай адукацыі ў якасці дапаможніка для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюца па спецыяльнасцях: 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя; 1-01 02 02 Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць

    Get PDF
    У дапаможніку прадстаўлены ўсе віды лінгвістычных разбораў, якія вы-карыстоўваюцца ў практыцы выкладання дысцыпліны «Беларуская мова» ў вышэйшых навучальных установах. Да кожнага віду разбору падаюцца ка-ментарыі і практыкаванні для замацавання матэрыялу. Адрасуецца студэнтам, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Можа быць выкарыстаны на факультэтах, дзе бела-руская мова з’яўляецца дадатковай спецыяльнасцю

    Асаблівасці беларускага правапісу як лінгвістычная аснова методыкі навучання арфаграфіі беларускай мовы

    Get PDF
    У артыкуле раскрываецца сутнасць паняццяў «арфаграфія», «арфаграфічная пісьменнасць», «арфаграма», «літарная арфаграма», «нялітарная арфаграма», «нулявая арфаграма», «прынцып арфаграфіі». Вызначаюцца стратэгічная і тактычная мэты навучання арфаграфіі беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. На аснове характарыстыкі прынцыпаў беларускай арфаграфіі вылучаюцца адпаведныя ім напрамкі навучання правапісу беларускай мовы: фанетыка-арфаэпічны, марфеміка-аналітычны, этымалагічны, лексіка-семантычны

    Перадача французскіх фанем /œ/ І /Ø/ пры практычнай транскрыпцыі на беларускую мову безэквівалентных уласных імён

    Get PDF
    У артыкуле разглядаюцца спосабы перадачы фран­цуз­скіх губных галосных пярэдняга рада /œ/ і /ø/ пры практычнай транскрыпцыі на беларускую мову безэквівалентных уласных імён. Выяўляецца тэндэнцыя (больш моцная і рэгулярная ў энцыклапедычнай, чым у перакладчыцкай практыцы) да адлюстравання /œ/ і /ø/ пасля зычных /ɲ/, /l/, /n/, /s/, /z/, /m/, /b/, /v/, /f/, /k/, /g/ літарай ё. Паказваецца неаднастайнасць транскрыбіравання фанем /œ/ і /ø/ пасля шумных /∫/, /ʒ/, /t/ і /d/, дэманструюцца прычыны такой ар­фа­графічнай і арфаэпічнай непаслядоўнасці. Прапануюцца правілы ўніфікаванай перадачы /œ/ і /ø/ пасля названых зычных, а таксама ў становішчы пасля санантаў /r/ і /j/ або ў пачатковай пазіцыі

    Беларускі правапіс

    Get PDF
    С учетом новейших достижений белорусского языкознания предлагается подробный обзор всех основных правописных правил в соответствии с Законом Республики Беларусь «О правилах белорусской орфографии и пунктуации». Освещаются отдельные вопросы грамматики и словообразования современного белорусского литературного языка, наиболее тесно связанные с правописанием. Адресуется студентам университетов, будет полезным для учащихся педагогических колледжей, учащихся старших классов средних общеобразовательных учреждений, а также всех, кто хочет правильно писать по-белорусски
    corecore