У артыкуле раскрываецца сутнасць агульнадыдактычнага прынцыпу пераемнасці ў навучанні, разглядаюцца напрамкі яго рэалізацыі ў працэсе навучання арфаграфіі. Аналізуюцца колькасныя і якасныя прырашчэнні ў змесце навучання арфаграфіі беларускай мовы на розных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Выяўляецца лінгвістычны мінімум, неабходны для засваення вучнямі пэўных арфаграфічных правіл. Прыводзяцца прыклады падрыхтоўчых практыкаванняў, якія забяспечваюць рэалізацыю прынцыпу пераемнасці ў навучанні беларускай арфаграфіі