У артыкуле разглядаюцца спосабы перадачы французскіх губных галосных пярэдняга рада /œ/ і /ø/ пры практычнай транскрыпцыі на беларускую мову безэквівалентных уласных імён. Выяўляецца тэндэнцыя (больш моцная і рэгулярная ў энцыклапедычнай, чым у перакладчыцкай практыцы) да адлюстравання /œ/ і /ø/ пасля зычных /ɲ/, /l/, /n/, /s/, /z/, /m/, /b/, /v/, /f/, /k/, /g/ літарай ё. Паказваецца неаднастайнасць транскрыбіравання фанем /œ/ і /ø/ пасля шумных /∫/, /ʒ/, /t/ і /d/, дэманструюцца прычыны такой арфаграфічнай і арфаэпічнай непаслядоўнасці. Прапануюцца правілы ўніфікаванай перадачы /œ/ і /ø/ пасля названых зычных, а таксама ў становішчы пасля санантаў /r/ і /j/ або ў пачатковай пазіцыі