2,753 research outputs found

    Прычыны абмежавання ўдзелу буржуазіі ў беларускім нацыянальным руху на мяжы ХІХ–ХХ стст.

    Get PDF
    Даследуюцца праблемы ўдзелу буржуазіі заходніх губерняў у беларускім нацыянальным руху, прычыны яго абмежаванасці. Буржуазія, як грамадскі клас, які валодае сродкамі вытворчасці, стварае ідэі, з’яўляецца галоўнай сілай у ажыццяўленні нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Але ў Беларусі і фарміраванне, і дзей-насць гэтага класа не мелі глыбокіх нацыянальна-дзяржаўных каранёў. Аўтар робіць выснову, што ўмовы для развіцця нацыянальнай буржуазіі і яе ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці мэтанакіравана абмяжоўвалася ўладамі. Адмоўны адбітак на фарміраванне нацыянальна-вызваленчага руху і выспяванне ідэі беларускай дзяржаўнасці аказала шматэтнічнасць і шматканфесіянальнасць насельніцтва заходніх губерняў, нешматлікасць беларускай нацыянальнай эканамічнай эліты, уплывовасць і актыўнасць польскага і яўрэйскага нацыяналь-ных фактараў у прадпрымальніцкіх колах краю

    Асвятленне гісторыкамі ўздзеяння сацыяльных працэсаў у аграрнай сферы вытворчасці на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.)

    Get PDF
    Праводзіцца агляд гістарыяграфіі гісторыі сацыяль-ных працэсаў у аграрнай сферы вытворчасці і ўздзеянне іх на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Аналізуецца гістарыяграфічная спадчына і сённяшняе развіццё гістарычных даследаванняў сацыяльнай гісторыі Беларусі. Праблема, звязаная з уздзеяннем адзначаных працэсаў на грамадска-палітычнае жыццё ў краі, у гістарычнай навуцы спецыяльна не вывучалася. Асобныя пытанні тэмы з рознай ступенню паўнаты асвятляліся не толькі гісторыкамі, але і эканамістамі, і юрыстамі. Метадалагічная база даследаванняў (не заўсёды навуковых) — гэта прынцыпы, якія былі абумоўлены як узроўнем развіцця гістарычнай навукі на кожным канкрэтным адрэзку часу, так і становішчам гісторыкаў у грамадстве, наяўнасцю адпаведных грамадска-палітычных абставін для вольнай навуковай творчасці

    Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект

    Get PDF
    The categories «own» and «alien» have become for Janka Kupala the effective instrument of nation-building activity in the beginning of his creative work (1905–1908). The use of this binary opposition played the role of the starting point for the development of the extensive art programme directed to Belarusian national awakening. The antinomy «own – alien» permitted the poet to employ the internal self-defended potential of Belarusian nation and activate the self-knowledge and identification mechanisms, which are the necessary condition for the successfulness of Belarusian nation-building process

    Отражение результатов научно-исследовательской работы ЦНБ НАН Беларуси на страницах печати

    Get PDF
    В статье рассмотрены публикации сотрудников и издания ЦНБ им. Я. Коласа НАН Беларуси, отражающие результаты научно-исследовательской работы, проводимой Библиотекой с 1965 г. по настоящее время. Дана краткая характеристика изданий ЦНБ НАН Беларуси

    БЕРЁЗКИНА Наталья Юрьевна

    Get PDF

    Характар сацыяльных праграмных палажэнняў партый сацыялістычнай арыентацыі ў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

    Get PDF
    Асаблівасці ўзнікнення і афармлення палітычных партый у Расіі да рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. абумоўліваліся наступнымі фактарамі: 1) адсутнасцю палітычных свабод у краіне і афіцыйнай забаронай дзейнасці палітычных партый; 2) уплывам краін Захаду, у якіх палітычныя партыі ў ХІХ ст. набылі вялікую вагу і сталі важным фактарам грамадска-палітычнага жыцця; 3) асаблівасцямі сацыяльна-класавай структуры расійскага грамадства на этапе палітычнага развіцця краіны. У другой палове ХІХ ст. хуткае распаўсюджанне на Захадзе атрымала новае вучэнне ─ марксізм, ці рабочы сацыялізм. У Расіі ў той час шмат хто звязваў з ім адзіна магчымы шлях вываду краіны з глыбокага крызісу. Разам з тым кожная нацыя імкнулася прыстасаваць марксісцкую дактрыну да сваіх інтарэсаў. Таму вядучае месца ў ліку сацыяльных праграмных палажэнняў першых партый сацыялістычнага кірунку ў Паўночна-Заходнім краі і Польшчы займала нацыянальнае пытанне
    corecore