research

Характар сацыяльных праграмных палажэнняў партый сацыялістычнай арыентацыі ў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

Abstract

Асаблівасці ўзнікнення і афармлення палітычных партый у Расіі да рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. абумоўліваліся наступнымі фактарамі: 1) адсутнасцю палітычных свабод у краіне і афіцыйнай забаронай дзейнасці палітычных партый; 2) уплывам краін Захаду, у якіх палітычныя партыі ў ХІХ ст. набылі вялікую вагу і сталі важным фактарам грамадска-палітычнага жыцця; 3) асаблівасцямі сацыяльна-класавай структуры расійскага грамадства на этапе палітычнага развіцця краіны. У другой палове ХІХ ст. хуткае распаўсюджанне на Захадзе атрымала новае вучэнне ─ марксізм, ці рабочы сацыялізм. У Расіі ў той час шмат хто звязваў з ім адзіна магчымы шлях вываду краіны з глыбокага крызісу. Разам з тым кожная нацыя імкнулася прыстасаваць марксісцкую дактрыну да сваіх інтарэсаў. Таму вядучае месца ў ліку сацыяльных праграмных палажэнняў першых партый сацыялістычнага кірунку ў Паўночна-Заходнім краі і Польшчы займала нацыянальнае пытанне

    Similar works