2,631 research outputs found

    Аграрна-сялянскія пытанні ў праграмах і дзейнасці партый і грамадскіх рухаў ліберальнагага кірунку ў Беларусі (пачатак ХХ ст.)

    Get PDF
    Аналізуецца станаўленне і развіццё лібераль¬нага руху ў Паўночна-заходнім краі ў пачатку ХХ ст. Разглядаюцца распрацоўка і эвалюцыя пытанняў аграрна-сялянскага блока ў праграмах цэнтрысцкіх партый у перыяд рускай рэвалюцыі 1905—1907 гг. Акцябрысты, як і іншыя блізкародасныя партыі, у Беларусі мелі свае філіялы. Іх уплыў у Паўночна-Заходнім краі распаўсюджваўся сярод чыноў урадавай адміністрацыі, праваслаўнага святарства, буйных памешчыкаў рускага паходжання. Вырашэнне аграрнага пытання ў іх праграмах набліжалася да тых шляхоў яго, якія адпавядалі інтарэсам дзяржавы і грамадства і ў той жа час прадухілялі магчымыя катастрафічныя разбурэнні. А гэта азначае, што акцябрысцкая аграрная праграма была менш палітызаваная і эканамічна больш абгрунтаваная

    Методыка работы над тэхнікай выканання традыцыйных беларускіх народных танцаў ва ўмовах сучаснага горада

    Get PDF
    У артыкуле вызначаецца мэтазгоднасць рэалізацыі праграмы засваення спецыфікі тэхнікі выканання традыцыйных народных танцаў для навучання дзяцей і моладзі ў навучальных установа

    Беларуская матэматычная тэрміналогія акупацыйнага перыяду

    Get PDF
    У артыкуле разглядаецца беларуская матэматычная тэрміналогія акупацыйнага перыяду

    Стварэнне філіялаў партыі «Саюз 17 кастрычніка» ў Паўночна–заходнім краі (1905–1907 гг.)

    Get PDF
    У цэнтры расійскага палітычнага спектра, які склаўся на рубяжы вякоў, знаходзіліся рухі і партыі ліберальнага кірунку. У аснову праграмы расійскага лібералізму былі закладзены традыцыйныя ліберальныя вартасці: вяршэнства закону, забеспячэнне асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў і свабод для ўсіх, як абавязковая ўмова матэрыяльнага, інтэлектуальнага, маральнага прагрэсу ў грамадстве; у эканоміцы – акцент на ўсеагульнае вызаленне гаспадарчай ініцыятывы, умацаванне інстытута прыватнай уласнасці. Асноўнай задачай ідэолагі рускага лібералізма была ўтым, каб максімальна адаптаваць уласную палітычную і эканамічную праграму ў адносінах да нацыянальна-своеасаблівых умоў Расіі. На правым фланзе гэтага цэнтра знаходзілася партыя «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты).Узнікненне аддзелаў «Саюза 17 кастрычніка» ў беларускіх губернях пры¬па¬дае на канец 1905 — пачатак 1906 гг

    Характар сацыяльных праграмных палажэнняў партый сацыялістычнай арыентацыі ў Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

    Get PDF
    Асаблівасці ўзнікнення і афармлення палітычных партый у Расіі да рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. абумоўліваліся наступнымі фактарамі: 1) адсутнасцю палітычных свабод у краіне і афіцыйнай забаронай дзейнасці палітычных партый; 2) уплывам краін Захаду, у якіх палітычныя партыі ў ХІХ ст. набылі вялікую вагу і сталі важным фактарам грамадска-палітычнага жыцця; 3) асаблівасцямі сацыяльна-класавай структуры расійскага грамадства на этапе палітычнага развіцця краіны. У другой палове ХІХ ст. хуткае распаўсюджанне на Захадзе атрымала новае вучэнне ─ марксізм, ці рабочы сацыялізм. У Расіі ў той час шмат хто звязваў з ім адзіна магчымы шлях вываду краіны з глыбокага крызісу. Разам з тым кожная нацыя імкнулася прыстасаваць марксісцкую дактрыну да сваіх інтарэсаў. Таму вядучае месца ў ліку сацыяльных праграмных палажэнняў першых партый сацыялістычнага кірунку ў Паўночна-Заходнім краі і Польшчы займала нацыянальнае пытанне
    corecore