5 research outputs found

    Спавядальная манера аўтабіяграфічнай прозы ў выяўленні экзістэнцыяльных праблем чалавека

    Get PDF
    На матэрыяле аўтабіяграфічных твораў Ф.Аляхновіча "У капцюрох ГПУ", Л.Геніюш "Споведзь", С.Грахоўскага "Зона маўчання", "З воўчым білетам", "Такія сінія снягі", Б.Мікуліча "Аповесць для сябе", А.Адамовіча "Vixi", А.Вата "Мой век. Вусныя мемуары", дзённікавых запісаў Кузьмы Чорнага, эпісталярнай спадчыны М.Гарэцкага разглядаецца функцыя спавядальнай манеры ў выяўленні экзістэнцыяльнай сутнасці чалавека. Споведзь як жанр і як спавядальная манера і спавядальныя інтанацыі ў дзённіках, нататках, мемуарах, лістах надаюць аўтабіяграфічнай прозе моцны суб’ектыўны пачатак, скіраваны перш за ўсё на фіксацыю руху душэўных адценняў, іх непрадказальнасць і хуткаплыннасць. Спавядальная манера істотна пашырае абсягі ўспрыняцця аўтарскага духоўнага кампанента з яго абвостраным пачуццём ўласнай прысутнасці ў свеце

    Фізіка

    Get PDF
    У раздзеле "Фізіка" вучэбнага дапаможніка "Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Прыродазнаўства" (Мінск, 2015) прадстаўлены звесткі пра ўзнікненне і фарміраванне тэрміналогіі фізікі, спецыфічныя асаблівасці фізічных тэрмінаў, структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння

    Функцыянальная разнастайнасць абзаца

    Get PDF
    Раскрываюцца паняцці: зносіны, пісьмовая камунікацыя, тэкст, пісьмовы тэкст, абзац. Разглядаецца функцыянал абзаца праз прыклады з розных тэкстаў. Абгрунтоўваецца важнасць драблення пісьмовых тэкстаў на асобныя блокі

    Религиоведческое образование как фактор гармонизации общественных отношений

    Get PDF
    Секция "Мировая и национальная культуры: динамика, типология

    Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як „ключ” да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха

    Get PDF
    This article is the first literary analysis which shapes the specifics and means of poetics in the poem Krakow. The manuscript, in which the author used the pseudonym Adel, dates back to 1850. It was placed in the famous manuscript along with the well-known Belarusian anonymous poem Stepmom. The nature of artistic means used in the poem Krakow, suggests, that the real author of this work is the well-known writer Gabriel Puzynya (1815 – 1869). This conclusion confirms the author’s earlier statement that G. Puzynya is the most likely the author of the Belarusian poem Stepmom.Artykuł prezentuje pionierską analizę literaturoznawczą środków wyrazu artystycz­ne­go i obrazowania poetyckiego wiersza Kraków, którego  rękopis datowany na 1850 rok, pod­pi­sa­ny pseudonimem Adela, został odnaleziony w jednej obwolucie z rękopisem znanego ano­ni­mowego poematu Macocha. Środki artystyczne wiersza Kraków, a także poematu Maco­cha pot­wierdzają tezę, że autorem obu utworów jest znana w owym czasie pisarka, Gabriela Puzynina (1815–1869).У артыкуле ўпершыню праводзіцца літаратуразнаўчы аналіз вобразнай спецыфікі і сродкаў паэтычнага майстэрства верша Krakow, рукапіс якога быў падпісаны псеўданімам Адэля, датаваны 1850 годам і змяшчаўся ў адным канвалюце з рукапісам вядомай ананімнай беларускай паэмы Мачаха. Характар мастацкіх сродкаў, выкарыстаных у вершы Кракаў, дазваляе меркаваць, што яго аўтарам з’яўляецца вядомая на той час пісьменніца Габрыэля Пузыня (1815–1869). Такая акалічнасць дадаткова абгрунтоўвае высунутае раней аўтарам дадзенага артыкула сцверджанне, што Г. Пузыня – найбольш верагодная аўтарка беларускай паэмы Мачаха.
    corecore