500 research outputs found
Арганізацыя навучальнай сістэмы павышэння тэхнічнай кваліфікацыі рабочых сельскагаспадарчай вытворчасці БССР у 1976-1985 гг.
У артыкуле даследавана сістэма курсавай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў тэхнічных рабочых спецыяльнасцей аграпрамысловага комплексу. Праналізаваны стан нарматыўнай вучэбна-матэрыяльнай базы курсавых камбінатаў і пунктаў Дзяржкамсельгастэх- нікі БССР і непасрэдна ў гаспадарках. Разгледжаны напрамкі метадычнай работы па навучанні курсантаў індустрыяльным тэхналагіям сельгасвытворчасці, павышэнні прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў, спецыялізацыі навучальнага працэсу. Пададзены пытанні арганізацыі масавага тэхнічнага ўсенавуча
Арганізацыя працы з творчымі студэнтамі ў літаратурным клубе "Ветліца"
У публікацыі гаворыцца пра сістэму арганізацыі працы з творчай студэнцкай моладдзю ў лі- таратурным клубе БДТУ «Ветліца». Адзначаецца, што адораная асоба – гэта патэнцыял для рос- квіту нацыі ў новых умовах развіцця краіны. Прыводзіцца нарматыўна-прававая база, на падста- ве якой будуецца арганізацыя працы ў клубе. Паказаны чатыры ступені працы з творчай молад- дзю. Гэта пошук таленавітых студэнтаў, развіццё іх творчых здольнасцей, грамадска-карысная дзейнасць і прапаганда творчых дасягненняў. Надаецца ўвага прафарыентацыйнай працы і выда- вецкай дзейнасці клуба, у выніку якой убачылі свет 7 літаратурна-мастацкіх альманахаў «AVE», дзе надрукаваны творы звыш 500 аўтараў
Прыдатак як від дапасаванага азначэння ў паэтычных творах Максіма Танка (на матэрыяле зборніка вершаў “Еrrata”)
Даследуюцца актуальныя пытанні мовазнаўства
Канцэпт жыццё ў афарыстычных выслоўях беларускіх пісьменнікаў
У артыкуле разглядаецца філалагічная ардыната (беларускамоўны матэрыял – лексемы, афарызмы) канцэпта жыццё
Удасканаленне падрыхтоўкі кадраў масавых прафесій у сістэме сельскіх прафтэхвучылішч БССР (1976-1985)
У артыкуле аналізуюцца пытанні мадэрнізацыі матэрыяльна-вытворчай базы сельскіх прафтэхвучылішч і рацыяналізацыі навучальна-выхаваўчага працэса на навукова-тэхнічнай аснове. Абгрунтоўваецца вывад аб якасна новым этапе палітэхнізацыі беларускай савецкай школы
Фарміраванне неабходных кампетэнцый у свядомасці замежных навучэнцаў пры вывучэнні рускай мовы як замежнай
У артыкуле разглядаюцца кампетэнцыі, якія неабходна фарміраваць у навучэнцаў. Яны акрэсліваюць, чым трэба авалодаць навучэнцу, каб выкарыстоўваць мову ў якасці зносін, якія веды і ўменні неабходна засвоіць, каб зносіны былі паспяховымі. Зыходзячы з агульнаеўрапейскіх падыходаў, варта адзначыць, што ў сучасную методыку ўключаюцца новыя стратэгіі навучання, а ў практыку навучання – вынікі даследавання кагнітыўнай (пазнавальнай) лінгвістыкі, моўнай карціны свету, узаемадзеяння мовы і культуры
Аграпрамысловая інтэграцыя і якасныя зрухі ў характары і формах арганізацыі вытворчай працы калгаснікаў і рабочых саўгасаў Беларускай ССР (70-80-я гг. XX ст.)
У публікацыі аналізуюцца працэсы канцэнтрацыі міжгаспадарчай кааперацыі і індустрыяліза- цыі вытворчасці ў сельскай гаспадарцы Беларускай ССР. Раскрываюцца пытанні змены структуры і форм уласнасці, паляпшэння характарыстык і павышэння энергаўзброенасці сельскагаспадарчай працы. Даследуюцца новыя формы арганізацыі работ у земляробстве і жывёлагадоўлі
Бацькоўская зямля, ты сноў маіх палон…
Асвятляецца жыццёвы і творчы шлях беларускага паэта і мовазнаўцы Міколы Шабовіч
Лексічны аналіз
Разглядаецца лексічны аналіз, указваецца паслядоўнасць яго правядзення, прыводзяцца кантрольныя пытанні і тэсты
Метафарычнае значэнне назваў пор года ў беларускай мове (на матэрыяле загалоўкаў беларускай прозы)
Рассматриваются переносные значения, которые приобретают слова весна, лето, осень, зима в заглавиях произведений белорусских писателе
- …