209 research outputs found

    З гісторыі вывучэння археалагічных помнікаў басейна ракі Шчары

    Get PDF
    FROM THE HISTORY OF THE STUDY OF ARCHAEOLOGICAL MONUMENTS ON THE TERRITORY OF BASIN OF THE SHCHARA RIVER / A. MAKSIMOVICHДаследуецца гісторыя археалагічных помнікаў эпохі Сярэднявечча на тэрыторыі басейна ракі Шчары. Вылучаны чатыры этапы ў вывучэнні рэгіёна: канец XIX – пач. ХХ ст.; 1920–40-е гг.; 1950–70-е гг.; 1980-е – пач. ХХI ст. У рамках кожнага з этапаў разгледжана дзейнасць асноўных даследнікаў (Ф.У. Па-кроўскі, Ф.Д. Гурэвіч, Я.Г. Звяруга, У.Г. Супрун, А.У. Квяткоўская і інш.). Дана адзнака стану даследа-ванняў (наяўнасць складзенай крыніцазнаўчай базы, шэрагу гіпотэз аб этнічным складзе насельніцтва, эканамічным і культурным развіцці рэгіёна); складзена карта вядомых помнікаў (каля 160, з іх 9 дасле-давана раскопкамі); вызначаны актуальныя праблемы: праверка і ўдакладненне наяўных гіпотэз, дасле-даванне сістэмы рассялення, а таксама шляхі іх магчымага рашэння – археалагічнае даследаванне з прыцягненнем метадаў сумежных навук. = The article is devoted to the history of the research of Medieval archaeological monuments on the territory of basin of the Shchara river. Four stages in studying of the region are distinguished: 1) the end of XIX – the beginning of XX cent.; 2) 1920–1940s; 3) 1950–1970s; 4) 1980s – the beginning of XXI cent. Within the confines of each stage the activities of the leading researchers are reviewed (F.V. Pokrovskiy, F.D. Gurevich, J.G. Zverugo, V.G. Suprun, A.V. Kvyatkovskaya, etc.). The evaluation of the research state is given (availability of the source base, hypotheses about ethnic structure of the population, economic and cultural development of the region), the discovered monuments are mapped (about 160, 9 of them were investigated by excavations), actual problems (check and specification of the existing hypotheses, research of the settlement system) and its possible solutions are defined (archaeological research with attraction of the methods of interdisciplinary sciences)

    Старажытныя славяне полацкага гарадзішча (780–1310 гг.)

    Get PDF
    Duc D. W. Starazhytnyya Slavs polatskaga garadzіshcha (780-1310 years.)Пачатковая гісторыя Полацка. Напрыканцы VIII ст., але не пазней за 780 г., на гарадзішчы ў вусці Палаты крывічамі быўзаснаваны моцны племянны і рэгіянальны цэнтр, ядро будучага княства. Дагэтуль, прыкладна з VII ст. да Н.Э., на гарадзішчы жылі балты. У 862 г. Полацк уваходзіць у палітычны саюз славянскіх і варажскіх плямёнаў Паўночнай Русі на чале з Ноўгарадам (862—882 гг.) і Кіевам (882—912 гг.). У гэты час у Полацку княжылі васалы князёў Рурыка І Алега. Напрыканцы X ст. у Полацку княжыць Рагвалод. 3 пачатку XI ст. Полацкае гарадзішча стала асноўнай рэзідэнцыяй полацкіх князёў Ізяславічаў, “рагвалодавых унукаў". Разам з князем на гарадзішчы пражывала мясцовае славянскае насельніцтва (пераважна рамеснікі), якое абслугоўвала патрэбы княжацкага двара. Радыевугляродная дата верхняй вугальнай прапласткі — 1310 г. — і комплекс знаходак пачатку XIV ст. вызначаюць час, калі княжацкая рэзідэнцыя была перенесена з гарадзішча. Гэта, магчыма, было абумоўлена ўваходжаннем Полацка ў склад ВКЛ і зменамі палітычнага статусу горада

    Земляныя абарончыя збудаванні Гарадзішчаў жалезнага веку ў вярхоўях р. Вілія і Бярэзіна (Дняпроўская)

    Get PDF
    Даецца характарыстыка земляных абарончых збудаванняў гарадзішчаў жалезнага веку ў вярхоўях р. Вілія і Бярэзіна (Дняпроўская). Адзначаецца залежнасць узроўню фартыфікацыі ад урадлівасці глебы і шчыльнасці насельніцтва вярхоўяў р. Вілія і Бярэзіна (Дняпроўская) у жалезным веку

    Засяленне берагоў возера Гарадзішчанскае (Пінскі раён) у познеледавіковы перыяд (14-11 тыс. кал. гадоў)

    Get PDF
    Дадзены артыкул прысвечаны праблеме засялення берагоў возера Гарадзішчанскае (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) у познеледавіковы перыяд. На падставе археалагічных матэрыялаў было высветлена, што вакол вадаёма ў розныя перыяды сяліліся носьбіты броме-лінгбі і свідэрскай папуляцый

    Лакальныя групы Гарадзішчаў жалезнага веку ў вярхоўях р. Вілія і Бярэзіна (Дняпроўская)

    Get PDF
    Дапоўнены і скарэктаваны вылучаныя А.М. Мядзведзевым лакальныя групы гарадзішчаў жалезнага веку ў вярхоўях р. Вілія і Бярэзіна (Дняпроўская

    Курганы і гарадзішчы ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў

    Get PDF
    Разглядаюцца сімвалічны статус і рытуальная роля археалагічных помнікаў (курганоў і гарадзішчаў) у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў. Прыходзім да высновы, што ў міфалагічных уяўленнях беларусаў курганы і гарадзішчы выступаюць як аб’екты антрапагеннага паходжання, але пры гэтым увасабляюць кантактныя, памежныя локусы, якія злучаюць «гэты» і «той» свет не столькі ў прасторавым, колькі ў дыяхронным вымярэнні. Разам з тым вобраз адзіночнага кургана (радзей – гарадзішча) у беларускім фальклоры суадносіцца з сімволікай Міфалагічнай Гары і можа мадэляваць Цэнтр Сусвету. Курганы і гарадзішчы ў беларускай народнай культуры выконвалі надзвычай важную функцыю ў якасці тапаграфічна апрадмечанай калектыўнай памяці (фальклорнай гісторыі) і адлюстроўвалі найбольш знакавыя і драматычныя падзеі ваеннай гісторыі для канкрэтнай мясцовасці. Функцыянальная роля курганаў і гарадзішчаў у рытуальным жыцці беларускай традыцыйнай супольнасці залежыла не толькі ад іх месца ў міфапаэтычнай карціне свету, але і ад канкрэтнага размяшчэння ў сістэме «рэальнай прасторы»

    Копыская касцярэзная майстэрня XII стагоддзя

    Get PDF
    На тэрыторыі Беларусі на сёняшні дзень выяўлена восем касцярэзных майстэрняў перыяду XII - XVIII стст. У дадзеным артыкуле апавядаецца аб самай ранняй з іх, якая датуецца XII ст. Майстэрня выяўлена ў Копысі на гарадзішчы «Пятроўскі вал». Уяўляе сабой амаль поўны комплекс рамеснай майстэрні: сыравіна, нарыхтоўкі, паўфабрыкаты, гатовыя вырабы, адыходы вытворчасці і інструменты апрацоўкі косці і рога
    corecore