711 research outputs found

    Перыядызацыя развіцця сістэмы канфесійнай лексікі ў сучаснай беларускай мове

    Get PDF
    Артыкул прысвечаны праблеме перыядызацыі сістэмы рэлігійнай лексікі беларускай мовы. Пры аналізе двух этапаў разгледжаны тэндэнцыі, што ўплывалі на фарміраванне сістэмы нацыянальнай рэлігійнай лексікі, ахарактарызаваны фанетычныя, семантычныя і дэрывацыйныя асаблівасці канфесіяналізмаў. Бібліягр. – 10 назваў

    “Гарадскі эксперымент” Максіма Багдановіча і ўрбаністычная паэзія Людмілы Рублеўскай

    Get PDF
    Праводзіцца кампаратыўны аналіз урбаністычнай паэзіі Максіма Багдановіча і Людмілы Рублеўскай

    Гнасеалагiчны аспект творчай спадчыны айца Фабiяна Абрантовiча

    Get PDF
    EPISTEMOLOGICAL ASPECT OF THE FATHER FABIAN ABRANTOVICH WORK HERITAGE / H. KLIMOVICHАртыкул прысвечаны асэнсаванню творчай спадчыны айца Фабіяна Абрантовіча. Аналізуецца рэфлексія дадзенага аўтара праз прызму гнасеалагічнага аспекту. У якасці гіпотэзы высоўваецца думка аб значным уплыве на творчасць айца Фабіяна Абрантовіча гнасеалогіі тамізму і энцыклікі папы Льва ХІІІ “Aeterni Patris”. Даследуюцца асноўныя друкаваныя працы Фабіяна Абрантовіча “Касцёл і навука”, “Бог”, “Чалавек” з пункту гледжання суаднесення з філасофскай сістэмай тамізму. Разглядаецца асноўны тэ-зіс, які фундзіруе вучэнне тамізму, – высунуты Тамашам Аквінскім прынцып гармоніі веры і розуму, яго ўвасабленне ў творчасці беларускіх аўтараў на прыкладзе прац айца Фабіяна Абрантовіча, які асэнсоўвае дадзенае палажэнне ў рэчышчы класічнай тамісцкай традыцыі. У працах прыведзена тамісцкая іерархія навук: навука – філасофія – рэлігія. Акцэнтуецца ўвага на актыўным выкарыстанні доказаў існавання Бога Тамаша Аквінскага айцом Фабіянам Абрантовічам. Дадзеныя сведчанні дазваляюць даказаць гіпотэзу фундзіраванасці рэлігійна-філасофскіх поглядаў айца Фабіяна Абрантовіча ў гнасеалагічным аспекце прынцыпамі і ўстаноўкамі сістэмы тамізму

    Асаблівасці мікраструктуры беларускіх інкарпараваных слоўнікаў

    Get PDF
    У артыкуле праводзіцца комплекснае даследаванне мікраструктуры беларускіх інкарпараваных слоўнікаў першай паловы ХХ ст. на ўзроўні сістэмнай арганізацыі інфармацыі пра лемы і іх варыянтнасць, а таксама пра фанетычныя і функцыянальныя асаблівасці рэестравых адзінак. Падрабязна вывучаюцца зона намінацыі, зона варыянтаў, зона фанетычнай інфармацыі, зона функцыянальнай інфармацыі і іх роля ў рэпрэзентацыі звестак пра моўныя адзінкі. Бібліягр. – 20 назваў

    Тапонімы ў аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха»

    Get PDF
    В статье анализируются функции ядерных и периферийных топонимов в повести В.Короткевича "Дикая охота короля Стаха

    Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай перакладной тэрмінаграфіі ў другой палове XX ст. (1950 – 1980-я гг.)

    Get PDF
    У артыкуле аўтарам зроблены кароткі агляд беларускіх перакладных тэрміналагічных крыніц другой паловы XX ст.: вызначаны пазалінгвістычныя ўмовы і задачы стварэння супастаўляльных лексіконаў, пазначаныя некаторыя іх структурна-зместавыя асаблівасці, а таксама адзначана навукова-лінгвістычная каштоўнасць выданняў у гісторыі беларускай перакладной тэрмінаграфічнай практыкі. Праведзены параўнальны аналіз з перакладнымі спецыяльнымі слоўнікамі 1920-х гг. з мэтай вывучэння асноўных тэндэнцый у развіцці і функцыянаванні нацыянальнай перакладной термінаграфіі ў названы перыяд

    Арганізацыя патрыятычнага выхавання ў манаскіх навучальных установах на беларускіх землях у XVI – сярэдзіне XVІII ст.

    Get PDF
    Артыкул прысвечаны нераспрацаванай у гістарыяграфіі праблеме эвалюцыі патрыятычнага выхавання ў манаскіх навучальных установах на беларускіх землях у XVІ – сярэдзіне XVІII ст. Вызначаны прычыны першапачатковага негатыўнага стаўлення да яго і фактары паспрыяўшыя пачатку размывання «хрысціянскага касмапалітызму» з адпаведнай карэкцыяй зместу вучэбных праграм ордэнскіх школ. Паказаны асноўныя праявы прысутнасці элементаў патрыятычнага выхавання ў езуіцкай педагогіцы. Адзначаны напрамкі мадэрнізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў езуітаў і піяраў у XVІII ст. Асобная ўвага аўтара была скіравана на вывучэнне праблемы прыдання такім прадметам, як гісторыя, мараль, права і рыторыка патрыятычна-грамадзянскага характару. Напрыканцы артыкула разгледжана пытанне наяўнасці беларускай састаўляючай «ліцвінскай» самасвядомасці ў тагачаснай манаскай адукацыі. Бібліягр. – 25 назваў

    Тапанімікон зборніка вершаў Сяргея Панізніка «Нас многа»

    Get PDF
    ПРАБЛЕМЫ МОВАЗНАЎСТВА, ДЫЯЛЕКТАЛОГІІ І МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУР
    corecore