research

Гнасеалагiчны аспект творчай спадчыны айца Фабiяна Абрантовiча

Abstract

EPISTEMOLOGICAL ASPECT OF THE FATHER FABIAN ABRANTOVICH WORK HERITAGE / H. KLIMOVICHАртыкул прысвечаны асэнсаванню творчай спадчыны айца Фабіяна Абрантовіча. Аналізуецца рэфлексія дадзенага аўтара праз прызму гнасеалагічнага аспекту. У якасці гіпотэзы высоўваецца думка аб значным уплыве на творчасць айца Фабіяна Абрантовіча гнасеалогіі тамізму і энцыклікі папы Льва ХІІІ “Aeterni Patris”. Даследуюцца асноўныя друкаваныя працы Фабіяна Абрантовіча “Касцёл і навука”, “Бог”, “Чалавек” з пункту гледжання суаднесення з філасофскай сістэмай тамізму. Разглядаецца асноўны тэ-зіс, які фундзіруе вучэнне тамізму, – высунуты Тамашам Аквінскім прынцып гармоніі веры і розуму, яго ўвасабленне ў творчасці беларускіх аўтараў на прыкладзе прац айца Фабіяна Абрантовіча, які асэнсоўвае дадзенае палажэнне ў рэчышчы класічнай тамісцкай традыцыі. У працах прыведзена тамісцкая іерархія навук: навука – філасофія – рэлігія. Акцэнтуецца ўвага на актыўным выкарыстанні доказаў існавання Бога Тамаша Аквінскага айцом Фабіянам Абрантовічам. Дадзеныя сведчанні дазваляюць даказаць гіпотэзу фундзіраванасці рэлігійна-філасофскіх поглядаў айца Фабіяна Абрантовіча ў гнасеалагічным аспекце прынцыпамі і ўстаноўкамі сістэмы тамізму

    Similar works