26 research outputs found
Гісторыя сярэдніх вякоў. Заходняя Еўропа і Візантыя Вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 1 В.А. Фядосік, І.А. Еўтухоў, А.А. Прохараў, А. Дз. Смірнова; Пад. рэд. В.А. Фядосіка, І.А. Еўтухова
Падручнік для гістарычных факультэтаў вну, першая частка (з дзвюх) якога прысвечаная гісторыі Заходняй Еўропы і Візантыі V-XIII стст
Нацыянальна-культурнае жыццѐ Заходняй Беларусі (1921– 1939 гг.)
У манаграфіі даследуецца культурнае жыццѐ беларусаў і іншых этнічных
супольнасцей у заходняй частцы Беларусі ў 1921–1939 гг. Аўтар прааналізаваў
айчынную і замежную гістарыяграфію, выклаў асноўныя пытанні праблематыкі
(дзяржаўна-прававыя механізмы, адукацыя, беларускі культурна-асветніцкі рух,
гісторыка-культуралагічныя даследаванні, рэлігійныя і мастацкія каштоўнасці ў
духоўным жыцці заходнебеларускага грамадства, культура этнічных супольнасцей
(палякаў, яўрэяў, рускіх, украінцаў, літоўцаў, татараў) і інш.)
К 60-летию кафедры "История, мировая и отечественная культура"
В сборнике рассматриваются вопросы, связанные с проблемами исторического, политического, культурного развития белорусского народа в различные исторические периоды. Часть материалов связана с историей кафедры «История, мировая и отечественная культура» БНТУ. Материалы сборника могут быть полезны как для профессорско-преподавательского состава, так и для студентов, всех интересующихся историей Беларуси
Гісторыя Беларусі ХІХ стагоддзя: вучэбна-метадычны комплекс
ВМК дае магчымасць студэнтам дзённай і завочнай форм навучання авалодаць сістэмай ведаў аб асноўных этапах гісторыі Беларусі ХІХ стагоддзя. У выданне ўключана базавая праграма курса, канспект лекцый, планы семінарскіх заняткаў, апісанне і методыка рэйтынгавай сістэмы, храналагічны даведнік, тэрміналагічны слоўнік. Прызначаны для студэнтаў-гісторыкаў дзённай і завочнай форм навучання і для ўсіх, хто вывучае гісторыю Беларусі
Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921—1939) / С. М. Ходзін
У выданні даследуюцца гістарычныя крыніцы і вызначаюцца асноўныя этапы і кірункі гістарыяграфіі важнейшых змен у беларускай вёсцы ў кантэксце тэорыі мадэрнізацыі. Асаблівая ўвага надаецца фактару сацыяльнай псіхалогіі сялянства, традыцыйным сялянскім інстытутам і паўсядзённасці, якія трансфармаваліся пад уплывам дэмаграфічных працэсаў і палітыкі савецкай улады