315 research outputs found

    Ідэйна-эстэтычныя вытокі фальклорных матываў у творчай спадчыне Зм. Бядулі

    Get PDF
    У артыкуле даследуецца паэзія і проза Зм. Бядулі ў святле арыентацыі пісьменніка на беларускі фальклор

    Музыкальная кераміка. Свістулькі і акарыны

    Get PDF
    Керамічныя музычныя інструменты з’яўляюцца важным самабытным элементам духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа. Спасціжэнне таямніц стварэння традыцыйнага керамічнага музычнага духавога інструмента, атрыманне ведаў, неабходных для яго настройкі і ігры на ім, павінна садзейнічае павышэнню кваліфікацыі педагога, узбагачэнню і развіццю яго духоўнай культуры

    Суб’ектывацыя аповеду

    Get PDF
    У артыкуле разглядаюцца моўныя сродкі выражэння суб’ектывацыі аўтарскага аповеду, тэарэтычная частка дапаўняецца практычнымі заданнямі

    «Запалонен я песняй зямлі…»: метафары гукавога тыпу

    Get PDF
    У артыкуле прыводзяцца индывідуальна-аўтарскія метафары гукавога тыпу, якія характарызуюцца антрапамарфізмам і звычайна ажыццяўляюцца ў кірунку ад гукаў чалавека на падобныя ў нечым шум дрэў і ветру, гул грому, журчанне вады, усплёск хваляў, спеў і шчабятанне птушак і г.д

    Легендарны Совiй Рускага Хранографа 1261 (1262) года у кантэксце iндаеурапейскiх уяуленняу пра святасць

    Get PDF
    LEGENDARY SOVIJ OF THE RUSSIAN CHRONICLE OF 1261 (1262) IN THE CONTEXT OF INDO-EUROPIAN NOTION OF HOLINESS / S. SANKOЭтыялагічны аповед аб паходжанні абраду крэмацыі памерлых у балтыйскіх народаў, які ўключаны ў тэкст Рускага Хранографа сярэдзіны XIII стагоддзя, разгледжаны з пункта погляду адлюстравання міфалагічнай тэмы “трохразовай смерці” і, шырэй, у кантэксце індаеўрапейскіх паданняў аб святасці. Паказана, што ў шырокім арэале індаеўрапейскіх культур – ад Ірландыі да Індыі – перадгісторыя канцэпту “святасць” звязана з семантычным развіцц?м слоў са значэннем „зрух да дасягнення максімальнай экзістэнцыйнай поўнасці і цэласці". Абгрунтавана этымалагічная сувязь імя міфічнага заснавальніка традыцыі совіца – Совія – з пазначэннем “святога дня” (“свята”) у шэрагу генетычна роднасных моў (utsava- „свята" ў санскрыце, ????? „свята" ў старажытнагрэцкім). Імя Совій прапанавана тлумачыць як вынік эпанімізацыі тэхнічнага тэрміна для пазначэння рытуалу совіца ў ста-ражытных літоўцаў і іх суседзяў

    Крытэрыі ідэнтыфікацыі каляндарных стыляў у беларускім фальклоры

    Get PDF
    Даецца абгрунтаванне аўтарскай канцэпцыі адлюстравання каляндарных стыляў у беларускім фальклоры. На аналізе асобных стылевызначальных твораў каляднай, валачобнай, сёмушнай, купальскай паэзіі, замоў і духоўных вершаў з прыцягненнем адпаведных гістарычных фактаў вылучаюцца характэрныя вербальныя маркеры, згодна з якімі ідэнтыфікуецца асноўнае свята года / лета, Навагоддзе / Навалецце, у вялікай часавай прасторы (хрысціянскі перыяд). Паказваецца роля паэтычнай кансервацыі і кантамінацыі ў хрананімізацыі эвалюцыйнага развіцця каляндарнай традыцыі беларусаў. Бібліягр. – 16 назваў

    Міжваеннае пакаленне беларускіх этнографаў: Маісей Грынблат vs Мар'ян Пецюкевіч

    Get PDF
    ЭТНАКУЛЬТУРНАЯ СПЕЦЫФІКА БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВІННЯ Ў ДЫЯХРОННЫМ І СІНХРОННЫМ ВЫМЯРЭННЯ

    Беларуская фалькларыстыка: каляндар і каляндарна-абрадавая паэзія

    Get PDF
    У дапаможніку адлюстраваны старадаўні пласт культуры беларусаў – уяўленні пра каляндарныя веды, багатую каляндарна-абрадавую паэзію. Прадстаўлены лекцыйныя матэрыялы па тэме “Беларускі народны каляндар”, канспекты іншых тэматычных блокаў, падабраны цикавыя заданні для праверкі і замацавання ведаў рознай складанасці. Адрасуецца студэнтам, якія навучаюцца на факультэтах філалагічнага, гістарычнага, мастацтвазнаўчага і культуралагічнага накірункаў і даследуюць беларускі фальклор, выкладчыкам, а таксама шырокаму колу моладзі, навучэнцам сярэдніх спецыяльных устаноў, магістрантам і аспірантам

    Мастацкая рэалізацыя фальклорных матываў у баладах Янкі Сіпакова

    Get PDF
    Даследуецца мастацкая рэалізацыя фальклорных матываў у баладах Янкі Сіпакова
    corecore