research

Легендарны Совiй Рускага Хранографа 1261 (1262) года у кантэксце iндаеурапейскiх уяуленняу пра святасць

Abstract

LEGENDARY SOVIJ OF THE RUSSIAN CHRONICLE OF 1261 (1262) IN THE CONTEXT OF INDO-EUROPIAN NOTION OF HOLINESS / S. SANKOЭтыялагічны аповед аб паходжанні абраду крэмацыі памерлых у балтыйскіх народаў, які ўключаны ў тэкст Рускага Хранографа сярэдзіны XIII стагоддзя, разгледжаны з пункта погляду адлюстравання міфалагічнай тэмы “трохразовай смерці” і, шырэй, у кантэксце індаеўрапейскіх паданняў аб святасці. Паказана, што ў шырокім арэале індаеўрапейскіх культур – ад Ірландыі да Індыі – перадгісторыя канцэпту “святасць” звязана з семантычным развіцц?м слоў са значэннем „зрух да дасягнення максімальнай экзістэнцыйнай поўнасці і цэласці". Абгрунтавана этымалагічная сувязь імя міфічнага заснавальніка традыцыі совіца – Совія – з пазначэннем “святога дня” (“свята”) у шэрагу генетычна роднасных моў (utsava- „свята" ў санскрыце, ????? „свята" ў старажытнагрэцкім). Імя Совій прапанавана тлумачыць як вынік эпанімізацыі тэхнічнага тэрміна для пазначэння рытуалу совіца ў ста-ражытных літоўцаў і іх суседзяў

    Similar works