27 research outputs found

    вучэбна-метадычны дапаможнік

    Get PDF
    Вучэбна-метадычны дапаможнік прысвечаны праблемам аналізу розных відаў мастацкіх твораў. Разглядаюцца асноўныя архітэктурныя тэрміны, мастацкія стылі ў сусветнай і беларускай архітэктуры, нададзена ўвага аўтарам праектаў найбольш вядомых помнікаў з тэрыторыі Беларусі. Падрабязна характарызуюцца асноўны рэлігійныя сюжэты ў жывапісе і скульптуры, асноўныя жанры свецкага жывапісу, музычныя творы. Багаты ілюстрацыйны матэрыял і шматлікія дадаткі з’яўляюцца грунтам для самакантролю, назапашванню навыкаў самастойнага аналізу твораў мастацтва, арганізацыі кіруемай самастойнай працы. Адрасуецца студэнтам і выкладчыкам факультэтаў беларускай філалогіі і культуры, гістарычнага факультэта, краязнаўцам, усім аматарам даўніны

    Гісторыя грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі: вучэбна-метадычны комплекс

    Get PDF
    Асвятляюцца сутнасныя тэндэнцыі ў грамадска-палітычным і духоўным развіцці Беларусі на розных гістарычных этапах. Прыведзены заданні для праверкі засваення ведаў па матэрыяле курса. Прызначаны для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя»

    Асвета ў Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.)

    Get PDF
    Аўтар даследуе стан асветы ў заходняй частцы Беларусі ў 1921 – 1939 гг. Прааналізавана палітыка польскіх улад у галіне адукацыі, становішча навучальных устаноў у краі, праблемы беларускіх гімназій і пачатковых школ, пытанні нацыянальнай асветы ў дзейнасці партый і аганізацый Заходняй Беларусі

    Вучэбна-метадычны дапаможнiк для студэнтаў БНТУ

    Get PDF
    Дапаможнік ўключае агульналінгвістычныя звесткі, якія неабходны для разумення сутнасці мовы, яе ролі ў жыцці грамадства, асаблівасцей функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму ў РБ; знаёміць з этапамі развіцця беларускай мовы, функцыянальнымі стылямі, адметнасцямі стылістыкі афіцыйна-справавых дакументаў. Кожны з раздзелаў уключае тэарэтычны і практычны матэрыял. Дапаможнік прызначаны для студэнтаў тэхнічных і гуманітарных факультэтаў ВНУ; ён будзе карысны і ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі лінгвістыкі і беларускай мовы

    Гісторыя Беларусі ХІХ стагоддзя: вучэбна-метадычны комплекс

    Get PDF
    ВМК дае магчымасць студэнтам дзённай і завочнай форм навучання авалодаць сістэмай ведаў аб асноўных этапах гісторыі Беларусі ХІХ стагоддзя. У выданне ўключана базавая праграма курса, канспект лекцый, планы семінарскіх заняткаў, апісанне і методыка рэйтынгавай сістэмы, храналагічны даведнік, тэрміналагічны слоўнік. Прызначаны для студэнтаў-гісторыкаў дзённай і завочнай форм навучання і для ўсіх, хто вывучае гісторыю Беларусі

    Нацыянальна-культурнае жыццѐ Заходняй Беларусі (1921– 1939 гг.)

    Get PDF
    У манаграфіі даследуецца культурнае жыццѐ беларусаў і іншых этнічных супольнасцей у заходняй частцы Беларусі ў 1921–1939 гг. Аўтар прааналізаваў айчынную і замежную гістарыяграфію, выклаў асноўныя пытанні праблематыкі (дзяржаўна-прававыя механізмы, адукацыя, беларускі культурна-асветніцкі рух, гісторыка-культуралагічныя даследаванні, рэлігійныя і мастацкія каштоўнасці ў духоўным жыцці заходнебеларускага грамадства, культура этнічных супольнасцей (палякаў, яўрэяў, рускіх, украінцаў, літоўцаў, татараў) і інш.)
    corecore