7 research outputs found

    ЮВЕЛІРНАЯ МАЙСТЭРНЯ ХІІ СТАГОДДЗЯ НА ЗАПАЛОЦКІМ ПАСАДЗЕ СТАРАЖЫТНАГА ПОЛАЦКА (ПА МАТЭРЫЯЛАХ АРХЕАЛАГІЧНЫХ РАСКОПАК 2013 ГОДА)

    Get PDF
    THE JEWELER’S WORKSHOP OF XII CENTURIES ON THE TERRITORY OF ZAPOLOTSKI POSAD OF ANCIENT POLOTSK (BASED ON THE MATERIALS OF THE EXCAVATIONS IN 2013) / A. KOTSДаследаванне ўтрымоўвае матэрыялы археалагічных раскопак 2013 года на тэрыторыі Запалоцкага посада старажытнага Полацка. У 2013 годзе была адкрыта паўночная частка Запалоцкага пасада (каля 15 га). Падчас раскопак была выяўленая пабудова, якая сумяшчала жылую хату і ювелірную майстэрню. Прыводзіцца характарыстыка стратыграфіі культурнага пласта раскопу. Апісваюцца знаходкі, якія характарызуюць ювелірную вытворчасць: тыглі, адыходы вытворчасці, форму для вытворчасці васковых мадэляў, вырабы з каляровага металу, а таксама прылады печы-горна. Даецца характарыстыка жылой прасторы з кароткім апісаннем гаспадарчых рэчаў. Ювелірны комплекс, як і ўсю паўночную частку Запалоцкага пасада, можна датаваць у межах ХІІ стагоддзя. Вялікая плошча (каля 55 га) і высокі сацыяльны статус жыхароў (баярства і рамеснікі-ювеліры) вызначаюць Запалоцкі посад як адну з найважнейшых горадаўтваральных структур старажытнага Полацка

    De profundis clamavi: Смех і роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі

    Get PDF
    У эсэ на фоне класічнай еўрапейскай філасофска-мастацкай традыцыі аналізуецца вобразна-выяўленчая спецыфіка гумарыстычна-сатырычных твораў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя; адзначаны найбольш значныя дасягненні нацыянальнай прозы ў засваенні адметнага жанру споведзі

    Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

    Get PDF
    Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага “жывёльнага”, календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх – філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы – у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету

    CІНТАКСІС СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

    Get PDF
    Вучэбна-метадычны комплекс уключае ў сябе курс лекцый па сінтаксісе бе- ларускай мовы, матэрыялы для практычных заняткаў; пададзены тэсты, якія можна выкарыстаць для бягучага і выніковага кантролю; пытанні для самастой- най працы студэнтаў; слоўнік паняццяў да кожнай тэмы і спіс літаратуры па дысцыпліне
    corecore