40 research outputs found
Асаблівасці беларускага правапісу як лінгвістычная аснова методыкі навучання арфаграфіі беларускай мовы
У артыкуле раскрываецца сутнасць паняццяў «арфаграфія», «арфаграфічная пісьменнасць», «арфаграма», «літарная арфаграма», «нялітарная арфаграма», «нулявая арфаграма», «прынцып арфаграфіі». Вызначаюцца стратэгічная і тактычная мэты навучання арфаграфіі беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. На аснове характарыстыкі прынцыпаў беларускай арфаграфіі вылучаюцца адпаведныя ім напрамкі навучання правапісу беларускай мовы: фанетыка-арфаэпічны, марфеміка-аналітычны, этымалагічны, лексіка-семантычны
Дынаміка ваеннага рамана ў беларускай прозе 1960–1965-х гадоў (праблемна-тэматычная і жанрава-стылёвая адметнасць)
THE DYNAMICS OF WAR NOVEL IN BELARUSIAN PROSE OF THE 1960–1965s
(PROBLEM-THEMATIC AND GENRE-STYLISTIC PECULIARITIES)
H. NAVASELTSAVAУ беларускай прозе першай паловы 60-х гадоў ХХ стагоддзя адбываецца працэс фарміравання новага эстэтычнага ўзору рамана. У прыватнасці, у творчасці Івана Навуменкі, Алеся Адамовіча, Янкі Брыля назапашваецца вопыт стварэння аднагеройнага рамана, скіраванага на інтэрпрэтацыйны паказ рэчаіснасці, псіхалагічна паглыбленае адлюстраванне асобы. Прасочваецца наватарская эстэтычная тэндэнцыя да пашырэння тэматыкі, ускладнення праблематыкі, раскрыцця ваеннай тэмы ў маральна-этычных каардынатах.= Novels with new aesthetics principles are formed in Belarusian prose of the first half of the 1960s. Par-ticularly, Ales Adamovich’s, Yanka Kupala’s, Yanka Bryl’s works are accumulated the experience of creating the one charecter novel. This type of novel reveals the interpretative representation of reality and profound of individual psychology. Special attention is drawn to the innovative aesthetic tendency to complicate the problem of war theme in ethical coordinates
Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам.
рассматриваются вопросы теории и истории методики преподавания белорусской литературы и организации внеклассной работы по литературе в учреждениях общего среднего образования
ПРАЦЫ КАФЕДРЫ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Выпуск 7
«Юбілейны» выпуск зборніка, прысвечаны 15-годдзю ўтварэння кафедры сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адлюстроўвае навуковыя прыярытэты ў даследаваннях супрацоўнікаў кафедры, яе аспірантаў, студэнтаў філалагічнага факультэта, даследчыкаў-беларусістаў з іншых рэгіёнаў нашай краіны і нават замежжа. розныя па характары і тэматыцы матэрыялы зацікавяць
як спецыялістаў, так і тых, хто чуйна ставіцца да роднага слова. традыцыйны раздзел
«кансультацыі» пашырае магчымасці выкладчыкаў звязаць навуку з практыкай выкладання беларускай мовы, што павышае метадычную вартасць гэтага зборніка