30 research outputs found
Чалавек – высокая пасада: слова да юбілею Настаўніцы
Артыкул прымеркаваны да юбілею мовазнаўцы Н.В.Гаўрош
Матэрыялы камісіі пры віленскім генерал-губернатары 1905 г. як крыніца па праблеме ўвядзення земстваў у заходніх губернях
У артыкукуле паказана барацьба розных палітычных колаў наконт распаўсюджання земскай рэформы ў заходніх губернях. Прааналізаваны Матэрыялы камісіі пры віленскім генерал-губернатары 1905 г. па праблеме ўвядзення земстваў у краі
Беларуска-англійскі слоўнік саматычных фразеалагізмаў
Слоўнік складаюць англа-беларуская і беларуска-англійская часткі, якія ўключаюць 284 саматычныя фразеалагізмы англійскай мовы і 302 эквівалентных ім беларускай мовы. Паводле суаднесенасці фразеалагізмы падзяляюцца на поўныя і частковыя эквіваленты і выдзелены псеўдаэквіваленты.
Адрасуецца студэнтам спец. 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”, якія вывучаюць англійскую мову, а таксама ўсім, хто цікавіцца фразеалогіяй англійскай і беларускай моў, займаецца перакладам тэкстаў з англійскай мовы на беларускую і аадварот
Адлюстраванне народных звычаяў, абрадаў і традыцый у саматычнай фразеалогіі беларусаў
У артыкуле ўстанаўліваецца існаванне асобных момантаў звычаяў, абрадаў і традыцый беларускага народа ў саматычных фразеалагізмах беларускай мовы. Падкрэсліваецца асаблівае значэнне саматычных лексем як найменняў частак цела чалавека ў фарміраванні наіўнай карціны свету беларусаў. Аналіз саматычных фразеалагізмаў дапамагае ўзнавіць этнакультурны вобраз і асаблівасці менталітэту носьбітаў беларускай мовы.The article establishes the existence of certain moments of customs, rituals and traditions of the Belarusian people in the Belarusian somatic phraseological units. The special importance of somatic lexemes as names of human body parts in the formation of a naive picture of the world of Belarusians is emphasized. The analysis of somatic phraseological units helps to recreate the ethno-cultural image and the peculiarities of the mentality of native speakers of the Belarusian language
Цвердыя жанравыя формы ў беларускай лiтаратуры. Да праблемы перспектывы ix вывучэння
Borsuk, Nina Nikolaevna. Solid genre forms in Belarusian literature. To the problem of perspective ix stud
Васіль Дзмітрыевіч Ліцьвінка
12 ліпеня 2007 г. раптоўна пайшоў з жыцця вядомы беларускі фалькларыст, нястомны збіральнік і прапагандыст народнай творчасці, энергічны арганізатар яе фіксацыі, архівацыі, вывучэння, а таксама папулярызацыі ў самых розных сферах грамадскага жыцця Васіль Дзмітрыевіч Ліцьвінка. Больш за сорак гадоў яго жыццёвы і творчы лёс быў звязаны з філалагічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Аграрнае пытанне у праграме Незалежнай Сялянскай Партыi (1924-1927)
AGRARIAN QUESTION IN THE PROGRAM OF INDEPENDENT PEASANT PARTY
(1924 – 1927) / V. HARMATNYДаследуецца аграрнае пытанне ў праграме Незалежнай Сялянскай Партыі (НСП) ў 1924 – 1927 гадах,
паказаны яе падыходы да вырашэння зямельнага пытання. На працягу ўсяго перыяду існавання ІІ Рэчы
Паспалітай (1921 – 1939) аграрнае пытанне было адным з самых злабадзённых, ад вырашэння якога залежыў далейшы лёс дзяржавы. Незалежная Сялянская Партыя прапанавала ўласны праект ажыццяўлення аграрных пераўтварэнняў, які быў занадта радыкальны і таму не знайшоў падтрымкі Сейма.
Зроблена выснова, што партыя адыграла важную ролю ў сялянскім руху ІІ Рэчы Паспалітай, яе ідэі карысталіся сярод тагачаснага сялянства вялікай папулярнасцю
Нямецкі дыскурс у парадыгме стасункаў Васіля Быкава з сусветнай літаратурай
Аналізуюцца сувязі В. Быкава з сусветнай, асабіста з нямецкай, літаратурай