32 research outputs found
Узарваная мастацкая свядомасць: верш Якуба Коласа “Ворагам”
У артыкуле ў новым ракурсе разглядаецца верш Якуба Коласа “Ворагам”
Грамадска–рэлiгiйная дзейнасць Iаана Лойкi ў Хорастаўскiм краi
У дадзеным артыкуле падрабязна даследуецца рэлігійная дзейнасць і трагічны лёс праваслаўнага святара Іаана Сямёнавіча Лойкі, які ў гады ваеннага ліхалецця быў зажыва спалены разам з вернікамі свайго прыходу фашысцкімі акупантамі ў вёсцы Хорастава за тое, што аказваў дапамогу партызанам. Асаблівая ўвага надаецца непасрэдна рэлігійнай працы і выкананню царкоўных абавязкаў І.С. Лойкі ў час Вялікай Айчыннай вайны. This article explores religious activities and the tragic fate of the Orthodox priest Ioan Semenovich Loika, who during the war years was burned alive with the believers of his parish by the fascist invaders in the village of Horostovo for helping the partisans. Particular attention is paid directly to religious work and the fulfillment of church duties. Loiki during the Great Patriotic War
Служыў Богу, Айчыне і людзям
У кнізе апавядаецца пра рэлігійную дзейнасць і трагічны лёс святара Іаана Сямёнавіча Лойкі, які ў гады ваеннага ліхалецця быў зажыва спалены разам са сваімі вернікамі ў вёсцы Хорастава за тое, што дапамагаў партызанам. Разлічана на масавага чытача
Гісторыя сусветнай літаратуры. Сярэднявечча. Адраджэнне : тэксты лекцый
Дапаможнік прысвечаны пытанням літаратуры Сярэднявечча і эпохі Адраджэння. Сярэднявечча цікавае тым, што ў гэты час узніклі нацыянальныя літаратуры, а Адраджэнне нарадзіла гуманізм як своеасаблівую філасофію існавання Чалавецтва. Вывучэнне літаратуры дадзеных перыядаў дапаўняецца даследаваннем яе сувязяў з беларускай літаратурай. Актуальнасць такога падыходу падкрэслена ў базавай праграме па сусветнай літаратуры для ВНУ. Увага надаецца зараджэнню новых жанраў літаратуры, з’яўленню новых вандроўных вобразаў, а таксама перакладчыцкай дзейнасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў