57 research outputs found

    Паказ трагiзму чалавечага быцця у беларускай мастацка-дакументальнай аповесцi пра вайну

    Get PDF
    THE DISPLAY OF THE TRAGEDY OF HUMAN LIFE IN BELARUSIAN DOCUMENTARY FICTION NOVELLAS ABOUT WAR / T. BAGARADAVAАналізуюцца творы, якія заснаваныя на рэальных падзеях і адносяцца да мастацка-дакументальнай прозы. Прыкладна з 1960-х гадоў мастацкае даследаванне Вялікай Айчыннай вайны як вайны народнай стала для беларускай літаратуры першаснай задачай. Дакументальная літаратура дае больш праўдзівы і аб’ектыўны аналіз сітуацыі. Сведкі спаленых вёсак, блакаднікі, жанчыны-ўдзельніцы ваенных падзей і, нарэшце, дзеці, па лёсах якіх прайшлася вайна, даюць праўдзівы малюнак тагачаснай рэчаіснасці. У дадзенай рабоце аналізуюцца творы пра вайну, што маюць дакументальную аснову: «Я з вогненнай вёскі» (аўтары А. Адамовіч, Я. Брыль. У. Калеснік); «Блакадная кніга» (аўтары А. Адамовіч і Д. Гранін); «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі» (аўтар С. Алексіевіч). Вопыт літаратуры паказвае, што адказаць на пытанне – у чым заключаецца сутнасць чалавека – немагчыма без уліку рэальных падзей часу і акаляючых абставін. Аўтары імкнуліся праўдзіва адлюстраваць жудасныя ваенныя падзеі ў розных ракурсах. Літаратура дакумента максімальна поўна выконвае пастаўленыя пісьменнікамі задачы

    Пакораны прыгажосцю Палесся: пісьменнік-берасцеец Веньямін Бычкоўскі

    Get PDF
    У артыкуле выкладзены звесткі пра вядомага ў Беларусі і далёка за яе межамі пісьменніка-берасцейца Веньяміна Мікалаевіча Бычкоўскага, які ўзнімае даволі сур’ёзныя і складаныя пытанні сучаснага жыцця, праблемы паводзін чалавека ў грамадстве

    Стратэгіі мастацкай рэпрэзентацыі этнакультурнай спецыфікі Падзвіння ў беларускай паэзіі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя

    Get PDF
    STRATEGIES OF ARTISTIC REPRESENTATION OF THE ETHNO-CULTURAL SPECIFICS OF THE PADZVINNYE IN BELARUSSIAN POETRY OF THE SECOND HALF ХХ – EARLY ХХІ CENTURY YU. BAROUKAЭтнакультурную адметнасць Падзвінння найбольш поўна ў беларускай паэзіі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя ўвасобілі ўраджэнцы Падзвіння. Стратэгіі мастацкай рэпрэзентацыі этнакультурнай адметнасці Падзвіння на ўзроўні тэматыкі заключаліся ў асэнсаванні мінулага, сучаснасці, прыроды, быту, этыкі; на ўзроўні вобразаў – у звароце да гістарычных дзеячаў, дзеячаў культуры, людзей распаўсюджаных у рэгіёне прафесій; на ўзроўні мастацкіх сродкаў – у выкарыстанні формы вершаў- зваротаў, балады, ва ўжыванні антытэз, іроніі і гумару; на ўзроўні аксіялогіі – у акцэнтаванні культурнай значнасці Падзвіння.=The ethno-cultural characteristics of Padzvinnye in Belarussian poetry of the second half XX – early XXI century were most fully communicated by his natives. The strategies of artistic representation of ethno-cultural specifics of Padzvinnye in Belarussian poetry of the second half XX – early XXI century at the subject level consisted in comprehending the past, modernity, nature, culture, way of life, ethics; at the level images – in an appeal to historical figures, cultural figures, people of professions prevalent in the region; at the level artistic means – in the use in the form of poem-circulation, ballads, in use – antitheses, irony, humor; at the level of axiology – in the presentation of Padzvinnye of the cultural significance

    “Цвярозасць народа стане новай свабодай”: антыалкагольная дзейнасць епіскапа Мітрафана Гомельскага (Краснапольскага)

    Get PDF
    Дзеля вырашэння сённяшніх задач мы часта звяртаемся да вопыту мінулага. Такая значная праблема, як алкагалізацыя, якая ахапіла фактычна ўсе слаі грамадства, незалежна ад полу і ўзросту, сёння знаходзіцца ў цэнтры ўвагі дзяржавы і навукоўцаў. Тым больш карысным для нас будзе дазнацца, як у пачатку мінулага стагоддзя дзяржава і грамадства сумеснымі намаганнямі імкнуліся перамагчы п’янства і алкагаліз

    Дэпутаты ІІІ Дзяржаўнай Думы ад беларускіх губерній і абмеркаванне пытання аб мерах па барацьбе з п’янствам (1907-1912 гг.)

    Get PDF
    У артыкуле разглядаецца дзейнасць дэпутатаў ІІІ Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерні ў складзе Камісіі аб мерах барацьбы з п’янствам (1907–1912 гг.), іх пазіцыя па пытаннях рэгулявання вытворчасці, продажу і спажывання алкагольных напоя

    Паэтыка сентыменталізму ў творах Яна Чачота

    Get PDF
    In the article an attempt is made to analyze the peculiarities of Yan Chachot's artistic perception in which sentimentalism dominates. The paper focuses on the analysis of the writer's typical features that connect him to the west-european literary tradition and artistic experience of the sentimentalists of Rech Paspalitaya. Special attention is paid as well to the usage of folklore heritage by Yan Chachot. = Анализируются особенности художественного мировосприятия и исследуются типологические черты сентиментализма Яна Чечота, связывающие его с западноевропейской литературной традицией и творческим опытом писателей-сентименталистов Речи Посполитой; отмечается обращение поэта к фольклорным богатствам

    Manor and Small Homeland as a Text-forming Phenomena in Russian and Belarusian Literature

    Get PDF
    The article compares the manor text in Russian poetry and the text of the small homeland in Belarusian poetry. It is shown these supertexts perform the same functions in Russian and Belarusian culture, which gives grounds for conclusion about their functional equivalence. First the manor text and the text of the small homeland participate in the formation of the national picture of the world and the system of values ​​(world-modeling function), creating a number of images-symbols, semantic oppositions, characteristic of Russian and Belarusian cultures. Second these supertexts perform the function of retransmitting cultural memory, ensuring the continuity of tradition in critical historical periods. Third in the structure of the manor text and the text of the small homeland there is a cultural dialogue, which contributes to the search for a new artistic word, overcoming stereotypical cultural meanings and performs an aesthetic function. The continuity of the considered supertexts for several centuries (XVIII–XXI centuries for the manor texts, XX–XXI centuries for the texts of the small homeland) shows their value for Russian and Belarusian cultures, as well as the specifics of these national cultures. In Russian culture, since the period of Peter’s reforms, a great role is played by the European (written) tradition, the assimilation of which by cultural elites leads to a cultural split between the nobility and the people. Belarusian cultural elites in the period of national revival (the first half of the XIX – beginning of the XX century) focus on the folklore (oral) tradition, which for centuries noted the specifics of Belarusian culture and reflected in the text of the small homeland.El artículo compara el texto de mansión en la poesía rusa y el texto de la pequeña patria en la poesía bielorrusa. Se muestra que los supertextos considerados realizan las mismas funciones en la cultura rusa y bielorrusa, lo que da motivos para la conclusión sobre su equivalencia funcional. Primero, el texto de mansión y el texto de la pequeña patria participan en la formación de la imagen nacional del mundo y el sistema de valores (función de modelado del mundo), creando una serie de imágenes-símbolos, oposiciones semánticas, inherentes para cultura rusa y bielorrusa. En segundo lugar, dados supertextos cumplen la función de retransmitir la memoria cultural, asegurando la continuidad de la tradición en períodos históricos críticos. En tercer lugar, en la estructura del texto de mansión y el texto de la pequeña patria ocurre un diálogo cultural, que contribuye a la búsqueda de una nueva palabra artística, superando los significados culturales estereotipados (función estética). El funcionamiento continuo de los superrtextos considerados durante varios siglos (siglos XVIII–XXI para el texto de mansión, siglos XX–XXI para el texto de la pequeña patria) muestra su valor y significado para las culturas rusa y bielorrusa, así como las particularidades de estas culturas nacionales. En la cultura rusa, desde el período de las reformas de Pedro I, la tradición europea (escrita) juega un papel importante, cuya asimilación por las élites educadas conduce a una división cultural entre la nobleza y el pueblo. Las élites educadas bielorrusas en el período de renacimiento nacional (segunda mitad del siglo XIX - principios del siglo XX) se centran en la tradición del folclore (oral), que determinó el carácter específico de la cultura bielorrusa a lo largo de los siglos y se reflejó en el texto de la pequeña patria.У артыкуле супастаўляюцца сядзібны тэкст у рускай паэзіі і тэкст малой радзімы ў беларускай паэзіі. Паказана, што разглядаемыя звыштэксты выконваюць аднолькавыя функцыі ў рускай і беларускай культуры, гэта дае падставу для высновы аб іх функцыянальнай эквівалентнасці. Па-першае, сядзібны тэкст і тэкст малой радзімы ўдзельнічаюць у фарміраванні нацыянальнага вобраза свету і сістэмы каштоўнасцей (светамадэлюючая функцыя), ствараючы шэраг вобразаў-сімвалаў, семантычных апазіцый, скразных для рускай і беларускай культуры. Па-другое, дадзеныя звыштэксты выконваюць функцыю рэтрансляцыі культурнай памяці, забяспечваючы непарыўнасць традыцыі ў пераломныя гістарычныя перыяды. Па-трэцяе, у структуры сядзібнага тэксту і тэксту малой радзімы адбываецца культурны дыялог, які спрыяе пошуку новага мастацкага слова, пераадоленню стэрэатыпных культурных сэнсаў (эстэтычная функцыя). Бесперапыннае функцыянаванне разглядаемых звыштэкстаў на працягу некалькіх стагоддзяў (XVIII–ХХІ стст. для сядзібнага тэксту, ХХ–ХХІ стст. для тэксту малой радзімы) паказвае іх каштоўнасную значнасць для рускай і беларускай культур, а таксама спецыфіку дадзеных нацыянальных культур. У рускай культуры, пачынаючы з перыяду пятроўскіх рэформ, вялікую ролю адыгрывае еўрапейская (пісьмовая) традыцыя, засвойванне якой адукаванымі элітамі прыводзіць да культурнага расколу паміж дваранствам і народам. Беларускія адукаваныя эліты ў перыяд нацыянальнага адраджэння (другая палова ХІХ – пачатак ХХ стст.) арыентуюцца на фальклорную (вусную) традыцыю, што вызначыла спецыфіку беларускай культуры на працягу стагоддзяў і адлюстравалася ў тэксце малой радзімы

    Псіхалагізм і сродкі яго перадачы ў «ваеннай» аповесці Алеся Адамовіча «Хатынская аповесць»

    Get PDF
    PSYCHOLOGICAL PORTRAYAL AND MEANS OF ITS DEPICTION IN ‘THE KHATYN STORY’ BY A. ADAMOVICH T. BAGARADAVAТэма Вялікай Айчыннай вайны займае вядучае месца ў творчасці А. Адамовіча. Творчая задума «Хатынскай аповесці», апублікаванай у часопісах «Дружба народов» (на рускай мове) і «Маладосць» (на беларускай мове), выявіла новы падыход аўтара да паказу рэчаіснасці, калі ўспаміны пра мінулае, думкі пра сучаснасць і спроба прагнозаў на будучыню зліваюцца ў адно цэлае. Адзначаецца, што Празаік імкнецца як мага дакладней перадаць эмацыйны накал гістарычных падзей, на многіх старонках твора ўступаючы ў адкрытае спаборніцтва з дакументамі, успамінамі відавочцаў. Аўтар робіць спробу філасофска-мастацкага асэнсавання падзей XX стагоддзя, аналізу ўнутранага свету персанажа. Аналізуюцца асноўныя псіхалагічныя сродкі перадачы эмацыйна-пачуццёвай сферы галоўнага героя, характэрныя для літаратурнага поля ХХ стагоддзя= The topic of the Great Patriotic War has one of the leading places in A. Adamovich's creative activity. The idea of ‘The Khatyn Story’, published in the magazines ‘Druzba Narodov’ (in Russian) and ‘Maladosts’’ (in Belarusian), showed the author’s new approach to the depiction of reality. Memories about the past, thoughts about the present and some attempts to predict the future were united. The prose writer tried to depict the emotional tension of the historic events precisely. Many pages are devoted to the direct competition with the documents and the stories of the witnesses. The author tried to create his philosophic and artistic version of the 20th century events, analyzed the inner characters’ worlds. In this article the main means of the depiction of characters’ emotional sphere (which characterize the 20th century literature) are shown

    Узаемаадносіны беларускіх паланафільскіх арганізацый з польскімі ўладамі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

    Get PDF
    THE RELATIONS BETWEEN BELARUSIAN POLONOPHYLIC ORGANIZATIONS AND POLISH AUTHORITIES IN WESTERN BELARUS DURING THE INTERWAR PERIOD A. GORNY (Grodzenskі dzyarzhaўny ўnіversіtet іmya Kupala)Закранаецца малавывучаная ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі праблема ўзаемадзеяння беларускіх паланафільскіх арганізацый з польскімі ўладамі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Раскрываюцца осноўныя формы супрацоўніцтва з польскімі ўладамі такіх арганізацый, як “Краёвая сувязь”, Часовая беларуская рада, група Луцкевіча – Астроўскага і інш. Аўтар прыходзіць да высновы, што падтрымка ўладамі прапольскіх сіл у беларускім грамадстве Заходняй Беларусі насіла абмежаваны характар і не выходзіла за рамкі палітыкі паланізацыі беларусаў. = The article touches upon little-known problem of native and foreign historiography of interaction between Belarusian polonophilic organization with the Polish authorities in Western Belarus in the interwar period. Also reveals the main forms of cooperation with the Polish authorities of such organizations as "Krajovaja suviaz", Temporarily Belarusian Rada, Lutskevich-Ostrovsky group and others. The author comes to the conclusion that the support of the authorities of propolish forces in the Belarusian society of Western Belarus had been limited and had not exceeded the policy of polonization of Belarusian population
    corecore