research

Каментарыі багасловаў новаалександрыйска-кападакійскай школы аб інстытуце посту ў кнігах Святога Пісання перыяду трыядалагічных спрэчак (313–381 гг.)

Abstract

Разглядаецца роля старажытнацаркоўнай літаратуры перыяду трыядалагічных спрэчак (IV ст.) па фарміраванні ў хрысціянскіх супольнасцях ідэі посніцтва. Аналізуецца развіццё інстытута постніцтва ў каментарыях Айцоў Царквы да кніг Святога Пісання. З моманту прыняцця Міланскага эдыкта ў 313 г. свабодная Царква магла сканцэнтравацца для справы багаслоўскага асэнсавання веры. У рэлігійнай галіне гэта здзяйсняецца з дапамогай Царквы, калі яна фармулюе догмат. На працягу некалькіх стагоддзяў выпрацоўка догматаў была адным з найважнейшых працэсаў у жыцці Царквы. У кантэксце свабодных багаслоўскіх спрэчак была шырока закранута тэма посніцтва. Аналізуюцца каментарыі багасловаў новаалександрыйска-кападакійскай школы аб інстытуце посту ў кнігах Святога Пісання. Бібліягр. – 21 назва

    Similar works