research

Прафсаюзы Беларусі ў сістэме сацыяльна-працоўных адносін у перыяд НЭПа: гістарыяграфія праблемы

Abstract

Даецца гістарыяграфічны агляд і характарыстыка праблемы дзейнасці прафсаюзаў Беларусі ў сістэме сацыяльна-працоўных адносін у перыяд новай эканамічнай палітыкі. Вылучаны тры этапы гістарыяграфіі гісторыі прафсаюзнага руху ў перыяд НЭПа: 1) 1921 г. – сярэдзіна 1950-х гг.; 2) другая палова 50-х – канец 80-х гг.; 3) сучасны, з пачатку 1990-х гг. Адзначаецца, што вывучэнне гісторыі прафсаюзаў Беларусі было цесна звязана з гістарыяграфіяй расійскіх прафсаюзаў, паколькі на працягу доўгага часу яны дзейнічалі ў складзе адзінай дзяржавы. У савецкі час увагу даследчыкаў прыцягвалі праблемы партыйнага кіраўніцтва прафсаюзамі. Паказана, што значна лепш даследавана вытворчая дзейнасць прафсаюзаў, а не іх калектыўна-дагаворная работа і ўдзел у вырашэнні працоўных канфліктаў. Адзначаецца, што роля прафсаюзаў Беларусі ў рэгуляванні сацыяльна-працоўных адносін у перыяд НЭПа пакуль не стала прадметам спецыяльнага манаграфічнага даследавання. Бібліягр. – 31 назва

    Similar works