research

Экалагічная адукацыя на педагічных спецыяльнасцях ВНУ: стан і перспектывы

Abstract

У сучасных умовах, калі маштабы ўздзеяння грамадства на навакольнае асяроддзе набылі глабальныя памеры і ўсё больш выразна пачынаюць праяўляцца адмоўныя вынікі ўмяшання чалавека ў прыродныя працэсы, а над чэлавецтвам рэальна навісла пагроза экалагічнай катастрофы, выключнае значэнне набывае задача экалагізацыі грамадства (экалагізацыі свядомасці людзей, іх мышлення і гаспадарчай дзейнасці). Адзін з галоўных шляхоў да экалагізацыі грамадства ляжыць праз экалагічную адукацыю і выхаванне насельніцтва. Важнасць гэтага шляху яшчэ раз была падкрэслена на міжнародным экалагічным форуме ў Іаганэсбургу (ПАР). У сувязі з гэтым вялікую актуальнасць набывае праблема арганізацыі экалагічнай адукацыі ў навучальных установах усіх узроўняў і тыпаў. Экалагічная адукацыя мае сваёй мэтай фарміраванне такога светапогляду чалавека, які дазваляе яму адчуваць сябе натуральнай часткай таго свету, у якім ён жыве, элементам навакольнага асяроддзя, ад стану якога залежыць яго ўласны дабрабыт. Сучасны чалавек павінен валодаць асновамі экалагічных ведаў у той жа ступені, што і асновамі іншых навуковых ведаў

    Similar works