Метадалагічнай базаю артыкула сталі напрацоўкі замежных і айчынных тэарэтыкаў літаратуры, літаратуразнаўцаў і крытыкаў, якія займаліся вывучэннем літаратурнага твора ў кантэксце (М. Бахціна, Р. Барта, Ю. Лотмана, Ю. Крысцевай, А. Волкава, Г. Адамовіч, Л. Баршчэўскага, П. Васючэнкі, Е. Лявонавай, М. Тычыны, І. Шаблоўскай і інш.). Вынікі даследавання былі адлюстраваны ў артыкуле, дзе паказаны стэрэатыпы ў гістарычным катэксце, што робіць памылковымі многія погляды і высновы, з якімі мы сустракаемся пры вывучэнні паэзіі Максіма Танка. Даследаванне кантэкстуальнай прасторы мастацкага свету пісьменніка ўвогуле з’яўляецца новай і актуальнай тэмай у літаратуразнаўстве пры наяўнасці шматлікіх міжлітаратурных і міждысцыплінарных сувязей. Даследаванне паэзіі Максіма Танка ў гістарычным кантэксце дапамагае вылучыць паэта-філасофа сярод прадстаўнікоў сацыялістычнага рэалізму, акрэсліць яго аўтарскую пазіцыю і светапоглядныя арыенціры, адзначыць месца мастацкай выдумкі ў апісанні гістарычных падзей, значнасць яго ўкладу ў нацыянальную гісторыю і літаратуру, уплыў папярэднікаў. Вывучэнне ў гістарычным кантэксце дапамагае вызначыць неабходнасць, але часам і непатрэбнасць выкарыстання многіх метадаў літаратуразнаўчага аналізу (даследававанне дзённікаў аўтара, яго біяграфіі, эпісталярнай спадчыны, гісторыкакультурнага фону, палітычных поглядаў і грамадскай пазіцыі пісьменніка).
Бібліягр. – 2 назвы