research

Апазіцыя «сваё – чужое» ў творчасці Луізы Эрдрыч

Abstract

Артыкул прысвечаны разгляду мастацкага ўвасаблення апазіцыі «свой – чужы» ў рамане «Сляды» амерыканскай пісьменніцы індзейскага паходжання Л. Эрдрыч. Пошук ідэнтычнасці ў сітуацыі мультыкультуралізму надае тэме супрацьпастаўлення «свайго» і «чужога» асаблівую важнасць у творчасці сучасных пісьменнікаў – прадстаўнікоў этнічных літаратур. Апазіцыя «свайго» і «чужога» даследуецца ў межах вобразнай сістэмы і кампазіцыі рамана паводле асноўных складнікаў этнасу: мовы, веры ў агульнае паходжанне, культурнай традыцыі. Асноўная ўвага надаецца разгляду сутыкнення розных культурных кодаў (хрысціянска-еўрапейскага і традыцыйна індзейскага), што ўплывае на адметнасці сюжэтна-вобразнай сістэмы (супрацьпастаўленне двух галоўных герояў паводле асноўных этнічных складнікаў) і кампазіцыі рамана (падзел на часткі адпаведна асаблівасцям сістэмы вобразаў). Бібліягр. – 11 назваў

    Similar works