Даследуецца роля сельскагаспадарчых таварыстваў у стварэнні сельскагаспадарчых школ на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Вылучаюцца напрамкі дзейнасці таварыстваў у развіцці ніжэйшай прафесійнай аграрнай адукацыі. Вызначаецца залежнасць актыўнасці губернскіх сельскагаспадарчых таварыстваў па стварэнні сельскагаспадарчых школ ад іх наяўнасці у межах губерні. Выяўляецца, што 4 з 20 вядомых ніжэйшых і сярэдніх прафесійных навучальных устаноў, якія давалі сельскагаспадарчую адукацыю, створаны сельскагаспадарчымі таварыствамі