Абшчына ў дзяржаўных уладаннях усхода Беларусі ў XVI – першай палове XVII стагоддзя

Abstract

Даследуецца абшчына як форма сялянскай самаарганізацыі ў Падзвінскіх і Падняпроўскіх гаспадарскіх валасцях у ХVІ – першай палове ХVІІ стагоддзя. Дэталева разглядаецца роля сялянскай абшчыны ў грамадскім і гаспадарчым жыцці беларускай вёскі; адзначана месца старца ў сістэме сельскага самакіравання. Паказана, што значныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця ўсходняга рэгіёну Беларусі паўплывалі на палітыку ўладаў адносна насельніцтва дзяржаўнай вёскі, затармазілі працэсы індывідуалізацыі сялянскіх гаспадарак. У дзяржаўных уладаннях усхода Беларусі сельская (валасная) абшчына не толькі захавалася як форма сялянскага самакіравання, але і стала асноўным інстытутам, праз які ажыццяўляліся адносіны фееадальна-залежнага насельніцтва з дзяржавай у павіннаснай і сацыяльнай сферах

    Similar works