research

Паміж супрацоўніцтвам і канфліктамі: расійскія войскі і прарасійскія канфедэраты на беларускіх землях Рэчы Паспалітай у 1792–1793 гадах

Abstract

BETWEEN COOPERATION AND CONFLICTS: RUSSIAN ARMY AND PRO-RUSSIAN CONFEDERATES ON THE BELORUSSIAN LANDS OF THE RZECZPOSPOLITA IN 1792–1793 / V. ANIPIARKOUДаследуецца малавывучаны ў рамках гісторыі Беларусі перыяд – Таргавіцкая канфедэрацыя (1792–1793). Дадзенае шляхецкае аб’яднанне было створана пры дапамозе расійскіх войскаў з мэтай умацавання палітычнага ўплыву Расійскай імперыі на землях Рэчы Паспалітай. Канфедэраты стварылі свае органы кіравання ва ўсіх ваяводствах і паветах Вялікага Княства Літоўскага. Ім належала роля пасрэдніцкіх інстытутаў у адносінах мясцовага насельніцтва з ваеннымі аддзеламі Расійскай імперыі, размешчанымі на тэрыторыі суседняй дзяржавы. У судовым парадку прадстаўнікі канфедэрацыі разглядалі канфлікты расійскіх вайскоўцаў з мясцовымі жыхарамі, таксама яны адказвалі за збор правіянту і фуражу для “саюзных войскаў” Расійскай імперыі. Аспрэчваецца распаўсюджанае ў гістарыяграфіі меркаванне аб выключна сяброўскім характары адносін паміж удзельнікамі Таргавіцкай канфедэрацыі і прадстаўнікамі расійскай арміі, прыводзяцца прыклады шматлікіх канфліктаў канфедэратаў з расійскімі вайскоўцамі

    Similar works