research

Выпрабаванне лiтаратурнага героя-прадстаунiка "згубленага пакалення" трагiчным каханнем

Abstract

LOVE TRIAL OF A «LOST GENERATION» REPRESENTATIVE (BASED ON THE NOVELS «FIESTA» AND «FAREWELL TO ARMS!» BY E. HEMINGWAY, «THREE COMRADES» BY E.M. REMARQUE)Пісьменнікі-прадстаўнікі «згубленага пакалення» неаднаразова рабілі аб’ектам свайго дэталѐвага літаратурна-мастацкага даследавання развіццѐ кахання як рамантычнага пачуцця падчас вайны і пасля яе заканчэння. Традыцыйна каханне процівапастаўлялася жорсткасці і абсурднасці існавання чалавека на зямлі. Адначасова існавалі і некаторыя стэрэатыпы ў яго адлюстраванні, напрыклад, адносіны да кахання як «біялагічнай пасткі», у якую абавязкова павінны быў трапіць мужны і няскароны герой. У дадзеным артыкуле разглядаюцца асаблівасці асэнсавання гэтай тэмы ў асобных творах Э. Хемінгуэя і Э.М. Рэмарка, робіцца спроба знайсці агульныя заканамернасці ў яго адлюстраванні. Асаблівая ўвага звяртаецца на тое, што каханне становіцца моцным стымулам у барацьбе за захаванне ўласнага «я», якое вымушанае процівастаяць новаму віду стэрэатыпаў. Робіцца акцэнт на асаблівасці стварэння жаночых вобразаў у раманах «Бывай, зброя!», «Фіеста» і «Тры таварышы». Артыкул працягвае серыю публікацый аўтара, прысвечаных даследаванню праблемы «чалавек на Першай сусветнай вайне і пасля яе заканчэння»

    Similar works