А BEGGAR IN THE TRADITIONAL CULTURE OF THE BELARUSIANS OF THE DVINA REGION AT THE END THE 19TH – THE BEGINNING OF 20TH CENTURIES / S. ANDRYEWSKAJAЖабрацтва ў традыцыйным беларускім грамадстве прадстаўляла сабой асобны культурны феномен. Разам з тым гэтая катэгорыя людзей была выключана з жыцця вясковай грамады, не мела прытулку, чым выклікала спагаду ў сялян. У артыкуле на падставе аналізу этнаграфічных крыніц вызнааецца шырокае кола абрадаў і традыцый, звязаных з вобразам жабрака ў народнай культуры беларусаў Падзвіння. Разглядаецца месца прадстаўнікоў дадзенай сацыяльнай групы ў традыцыйнай памінальнай і радзінна-хрэсьбіннай абраднасці канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Паказаны адносіны, якія складваліся ў жабракоў з царквой. Звернута ўвага на такія з’явы, як спецыялізацыя сярод жабракоў і патаемная мова жабракоў. Пры іх аналізе выкарыстаны этнаграфічны матэрыял, які сабраны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя на Віцебшчыне