У артыкуле прадстаўлены вынікі палеадэмаграфічнага даследавання матэрыялаў пахаванняў ХVII – ХVIII стст. з Полацка і невялікага прыватнаўласніцкага горада Горы Вялікія (зараз в. Горы Горацкага р-на Магілёўскай вобласці). Даныя аб смяротнасці, атрыманыя ў выніку палеадэмаграфічнага аналіза, супастаўляюцца са статыстычнымі данымі аб смяротнасці ў Магілёўскай губерні ў перыяд з 1871 па 1881 г. Высокая смяротнасць насельніцтва Полацка і Гор Вялікіх у ХVII – ХVIII стст. была абумоўлена складанай гістарычнай абстаноўкай: частымі войнамі, голадам, масавымі эпідэміямі. Агульнае павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця гараджан да канца ХІХ ст. адбылося пераважна за кошт дарослай часткі насельніцтва, у той час як узровень дзіцячай смяротнасці па-ранейшаму заставаўся высокім. Павышаная смяротнасць маладых жанчын указвала на высокі ўзровень стрэса, звязаны з высокай рэпрадуктыўнай нагрузкай у неспрыяльных умовах жыцця.В статье представлены результаты палеодемографического исследования материалов погребений ХVII – ХVIII вв. из Полоцка и небольшого частновладельческого города Горы Великие (сейчас д. Горы Горецкого р-на Могилевской области). Данные о смертности, полученные в результате палеодемографического анализа, сопоставляются со статистическими данными о смертности в Могилевской губернии в период с 1871 по 1881 г. Высокая смертность населения Полоцка и Гор Великих ХVII – ХVIII вв. была обусловлена сложной исторической обстановкой, а именно: частыми войнами, голодом, массовыми эпидемиями. Общее увеличение средней продолжительности жизни горожан к концу XIX в. произошло преимущественно за счет взрослой части населения, в то время как уровень детской смертности по-прежнему оставался высоким. Повышенная смертность молодых женщин указывала на высокий уровень стресса, связанный с высокой репродуктивной нагрузкой в неблагоприятных условиях жизни