research

Літаратурны тэкст як сродак мастацкай камунікацыі

Abstract

Артыкул прысвечаны разгляду камунікатыўнай прыроды літаратурнага тэксту. Даследаванне праводзіцца з улікам узаемадзеяння двух асноўных пунктаў гледжання адносна катэгорыі тэксту – з боку лінгвістыкі і літаратуразнаўства. У працы акцэнтуецца ўвага на несупадзенні дадзеных падыходаў і, разам з тым, паказваецца іх узаемадзеянне. Асноўная мэта даследавання, сфармуляваная ва ўводзінах, заключаецца ў разглядзе тэксту ў яго сувязях з характэрнымі асаблівасцямі сучаснага творчага працэсу. Аб’ектам крытычнага аналізу прадстаюць канцэпцыі структуралізму і постструктуралізму. Адзначаецца значэнне тэарэтычных прац Ю. М. Лотмана, якімі выдатны вучоны ўнёс адчувальны ўклад у развіццё тэорыі камунікатыўнасці літаратурнага тэксту. Падкрэсліваецца, што многія сучасныя даследчыкі засноўваюць свае распрацоўкі на палажэннях тэорыі дыялагізму М. М. Бахціна. Адрозненні і ўзаемадзеянні паміж тэкстам і літаратурным творам разглядаюцца ў артыкуле ў кантэксце суадносін паміж аўтарам як творцам і чытачом як інтэрпрэтатарам твора. Тэкст разглядаецца як аб’ект, які аб’ядноўвае сабой аўтара літаратурнага твора і чытача як своеасаблівага сааўтара. Літаратурны твор, у аснове якога ляжыць тэкст, дае магчымасць для дыялогу супе- ражывання і сутворчасці паміж аўтарам і чытачом. Тэкст літаратурнага твора пераўтвараецца, такім чынам, у дыскурс як істотную камунікатыўную падзею. Аўтар артыкула прыходзіць да вываду аб вялікім значэнні кагнітыўнага і лінгвістычнага падыходаў у вызначэнні камунікатыўнай прыроды літаратурнага твора

    Similar works