Analysis of the Act of Krevo in the historical works of Polish researchers XIX − 30s of the XX century

Abstract

У артыкуле прадстаўлены комплексны аналіз вывучэння ў польскай гістарыяграфіі ХІХ – 30-х гг. ХХ ст. Крэўскага акта 1385 г. Адзначана, што доўгі час у польскай гістарычнай літаратуры гэты акт альбо абыходзілі, альбо пра яго пісалі вельмі мала. Сітуацыя змянілася толькі ў канцы ХІХ ст., калі была сфармулявана «тэорыя інкарпарацыі» зямель Вялікага Княства Літоўскага ў Карону Каралеўства Польскага. Тэзіс аб страце Вялікім Княствам Літоўскім дзяржаўнасці пасля Крэўскай уніі быў аспрэчаны ў 1930-х гг. Зроблена выснова, што Крэўскі акт быў прадметам увагі многіх польскіх гісторыкаў, якія так і не вычарпалі ўсіх пытанняў і стварылі базу для даследаванняў наступных пакаленняў даследчыкаў

    Similar works