Полацк і палачане (IX-XVIII стст.)

Abstract

Разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.Прысвечана гісторыі Полацка ІХ – XVIII стст. Абагульняецца вынік археалагічных раскопак у г. Полацку (1928 – 2010 гг.). На падставе шырокага кола археалагічных, пісьмовых, картаграфічных і выяўленчых крыніц зроблена рэканструкцыя сацыяльнай і тапаграфічнай прасторы самага старажытнага горада Беларусі. Падрабязна разгледжана гісторыя фарміравання горадаўтваральных структур Полацка (дзяцінец, замкі, пасады). Прыводзіцца аналіз развіцця рамёстваў і гандлю ў Полацку. Прадстаўлена вялікая колькасць малюнкаў, планаў Полацка і табліц з апісаннем нерухомай маёмасці палачан

    Similar works