51 research outputs found

    Чытаць лісты “на серабры бяроза-вай кары...”: каларатыўныя метафары

    Get PDF
    У артыкуле прыводзяцца індывідуальна-аўтарскія метафары каларатыўнага тыпу, якія звязаны з выражэннем шырокай колеравай палітры

    Марфалагічна-сінтаксічныя асаблівасці каларонімаў у творчасці Уладзіміра Караткевіча

    Get PDF
    Аб’ектам аналізу абраны канструкцыі колеранайменняў, якія сустракаюцца ў творах знакамітага беларускага пісьменніка У. Караткевіча. Выяўляецца спецыфіка марфалагічна-сінтаксічнага і семантыка-стылістычнага ўжывання каларонімаў, сувязь гэтых аспектаў. Вылучаюцца асаблівасці выкарыстання колеравай лексікі, звязаныя з нацыянальнымі моўнымі адметнасцямі

    Каларонімы ў фразеалагічным кантэксце

    Get PDF
    У дадзеным артыкуле расказваецца пра семантычны і выяўленчы патэнцыял колеравай лексікі. В данной статье рассматривается смысловой и изобразительный потенциал цветовой лексики

    Выратавальныя археалагiчныя раскопкi на тэрыторыi Вялiкага пасада Полацка у 2005 годзе

    Get PDF
    Дук Дзянiс Уладзiмiравiч, доктар гiстарычных навук; дацэнт (Полацкі дзяржаўны універсітэт)Прапануюцца вынікі выратавальных археалагічных раскопак на Вялікім пасадзе старажытнага Полацка ў 2005 годзе. Прадстаўлена апісанне стратыграфіі культурных напластаванняў раскопа 1. Упершыню публікуецца асноўная колькасць артэфактаў з раскопу 1 па вул. Камуністычнай, 4, у тым ліку унікальны археалагічны комплекс златарскіх вырабаў з ювелірнай майстэрні XVII стагоддзя, рарытэты ХІ – ХІІ стагоддзяў. Зроблена выснова аб высокім сацыяльным статусе сярэднявечнага насельніцтва Вялікага пасада, якое пражывала на тэрыторыі сучаснай плошчы Свабоды. Пацверджана думка аб заснаванні Вялікага пасада ў ХІ стагоддзі. Даказана, што на тэрыторыі сучаснай плошчы Свабоды ў Полацку існавалі ювелірныя майстэрні не толькі ў ХІІ стагоддзі, але і ў XVII таксама

    Ліберальная думка ў Віленскім універсітэце ў пачатку ХІХ стагоддзя

    Get PDF
    LIBERAL THOUGHT AT VILENSKY UNIVERSITY IN BEGINNING ХІХ OF CENTURY I. BASIUKРазгледжаны ўзнікненне і развіццё ліберальнай думкі ў Віленскім універсітэце ў пачатку ХІХ стагоддзя. Раскрыты мэты і праграмныя задачы першых у Беларусі ліберальных арганізацый – тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў, якія дзейнічалі ў Віленскім універсітэце ў 1817–1823 гадах. У першым перыядзе (1817–1818) філаматы ставілі перад сабою галоўнымі культурна-асветніцкія задачы, паглыбленае вывучэнне навук і маральнае ўдасканальванне асобы. У другім перыядзе (1818–1823) у філаматаў з’явіліся палітычныя ідэі, яны асуджалі дэспатызм (самадзяржаўе), прыгоннае права, выступалі за вызваленне сялян. Шчасце чалавека філаматы разумелі як дыялектычную ўзаемасувязь грамадскіх і асабістых інтарэсаў, як службу Айчыне. Будучае Беларусі бачылі ў межах Рэчы Паспалітай (да першага яе падзелу). Як прадстаўнікі ліберальнага напрамку дасягненне сваіх мэтаў і задач філаматы звязвалі з маральным удасканальваннем асобы праз развіццё навукі, асветы і выхавання.= In article origin and development of liberal thought at Vilensky university in beginning of century ХІХ considered. The purposes Are opened and program tasks of the liberal organisations first in Belarus – secret student’s partnerships filomatov which (1817–1818) they acted at Vilensky university in 1817–1823 In the first period put before themselves the main things cultural and educational tasks, profound studying of sciences and moral enhancement of the person. In the second period (1818–1823) at filomatov there were political ideas, they condemned despotism (autocracy), the serfdom, supported exemption of peasants. They understood happiness of the person as dialectic interrelation public and private interests, as service to Fatherland. The future of Belarus saw in Rechi Pospolitoj borders (to its first section). As representatives of a liberal direction connected achievement of the purposes and tasks with moral enhancement of the person, by means of a science, education and edu c a tion

    Метафара ў беларускай мове: на матэрыяле субстантываў

    Get PDF
    У манаграфіі на аснове мастацкіх і публіцыстычных твораў звыш 600 пісьменнікаў XIX — ХХІ ст. ст. праведзена комплекснае даследаванне субстантыўных метафар, якія выяўлены ў 14 тысячах кантэкставых сітуацыях. Вызначаны асноўныя заканамернасці метафарызацыі і кірункі сэнсавага развіцця метафарычных субстантываў; распрацавана агульная класіфікацыя метафар у адпаведнасці з характарам суаднесенасці зыходнага і рэцыпіентнага ЛСВ і іх агульнай сэнсавай скіраванасці; ахарактарызаваны асноўныя тыпы метафарычных структур (структурна-функцыянальных мадэляў) і асаблівасці іх выяўлення ў мове і маўленні; акрэслены семантычныя палі (сферы), кампаненты якіх паслужылі базай для ўтварэння субстантыўных метафар

    Колераабазначэнне як сродак вобразнасці ў паэзіі Наталлі Арсенневай

    Get PDF
    Праводзіцца шматаспектнае апісанне колеравай лексікі паэзіі Наталлі Арсенневай, разглядаюцца праблемы колеравага сімвалізму, апісваецца сінтагматычны патэнцыял колеравых лексем. Аналіз спецыфікі выкарыстання каларонімаў дазваляе ахарактарызаваць асаблівасці светаўспрымання пісьменніцы, сутнасць яе колерабачання, акцэнтаваць увагу на асобных фрагментах моўнай карціны свету паэткі
    corecore