11 research outputs found
Уся літаратура ў водбліску нябачнага пажару…: адлюстраванне постчарнобыльскай свядомасці ў сучаснай беларускай літаратуры
Даследуецца спецыфіка адлюстраванне постчарнобыльскай свядомасці ў сучаснай беларускай літаратуры
Каштоўнасныя арыенціры ў беларускім мастацкім пейзажы
У артыкуле раскрываецца каштоўнасны змест беларускага мастацкага пейзажу. На фоне крызісных з’яў у сучасным сацыякультурным жыцці адзначаецца арыентацыя беларускага мастацтва на пошук ідэалаў Гармоніі і Хараства. Дадзеная ўстаноўка з’яўляецца ўстойлівай рысай нацыянальнага культурнага стылю, якая садзейнічае фарміраванню сучаснай антрапапрыроднай парадыгмы цывылізацыйнага развіцця
Праблема гістарызму ў творчасці Максіма Гарэцкага і Віктара Казько
На матэрыяле творчасціі Максіма Гарэцкага і Віктара Казько даследуецца праблема гістарызму ў літаратуры
Тапанімікон зборніка вершаў Сяргея Панізніка «Нас многа»
ПРАБЛЕМЫ МОВАЗНАЎСТВА, ДЫЯЛЕКТАЛОГІІ
І МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУР
Патрыятычнае выхаванне сродкамі сучаснай беларускай паэзіі
У дапаможніку разглядаюцца пытанні патрыятычнага выхавання сродкамі сучаснай беларускай паэзіі. На прыкладзе грамадзянскай лірыкі вядомых паэтаў Навума Гальпяровіча і Міхася Башлакова паказваецца, як можна выхаваць такія высокія патрыятычныя пачуцці, як любоў да Бацькаўшчыны, яе святыняў, слаўнага гістарычнага мінулага, любоў да роднай мовы. Даюцца таксама метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі сустрэч з пісьменнікамі. Кніга адрасавана куратарам акадэмічных груп, а таксама выкладчыкам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца сучаснай беларускай паэзіяй
Паэзія
Прапануюцца метадычныя матэрыялы па вывучэнні сучаснай беларускай паэзіі ў 11 класе
дапаможнік
У дапаможніку прыводзіцца 150 тэкстаў сачыненняў на самыя разнастайныя тэмы: па гісторыі беларускай літаратуры, аналізу творчасці пісьменнікаў, харатарыстыцы асобных персанажаў, аналізу твораў сучаснай літаратуры. Значная ўвага ўдзяляецца сачыненням на вольную (свабодную) тэму, напісанне якіх выклікае ў абітурыентаў пэўныя цяжкасці
Матывы беларускіх лекавых замоў: структурна-функцыянальны аспект (на матэрыялах фальклору Гомельшчыны)
Манаграфія прысвечана адной з найменш распрацаваных праблем, звязаных з замовамі, – аналізу структуры і асаблівасцей функцыянавання матываў беларускіх лекавых замоў. Прапануецца азначэнне тэрміна “замоўны матыў”, упершыню уводзяцца ў навуковы ўжытак паняцці “субматыў”, “мікраматыў”, прадстаўлена схема аналізу замоўных матываў, згодна з якой прааналізаваны асноўныя замоўныя матывы беларускіх лекавых замоў.\ud
Манаграфія будзе карыснай не толькі для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, але і для ўсіх тых, хто неабыякавы да праблемы захавання традыцыйнай духоўнай культуры.\ud
\ud
Рэкамендавана да друку навукова-тэхнічным саветам установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны