452 research outputs found
Развіццё маўлення дзяцей ранняга ўзросту
Разглядваюцца асаблівасці станаўлення маўлення дзяцей у падрыхтоўчы перыяд (ад 1 месяца да 1,5 – 2 гадоў) і перыяд афармлення самастойнага маўлення (ад 1,5 – 2 гадоў да 3 гадоў). Выкладаецца методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення першых асэнсаваных слоў, а затым і актыўнага маўлення у раннім дзяцінстве
Кантэкстуальная прастора “Вянка” Максіма Багдановіча
Контекстуальное пространство создается на пересечении внутритекстового (“горизонтального”) и внетекстового (“вертикального”) контекстов. “Венок” М.Богдановича следует рассматривать в контексте жизни и творчества поэта, в социокультурном контексте своего времени, как сборник стихов и как целостную Книгу, в системах межлитературных и междисциплинарных связей и взаимодействий
Эўрыстычнае навучанне на ўроках бiялогii i геаграфii ў старэйшых класах
У артыкуле прадстаўлены аўтарскі варыянт эўрыстычнага навучання ў старэйшых класах сярэдняй школы. На матэрыяле выкладання біялогіі і геаграфіі прыводзяцца прыклады выкарыстання такіх мадэлей арганізацыі прадуктыўнай вучэбнай дзейнасці вучняў, як эўрыстычная дыскусія, праект, кейс-метад, «педагагічная майстэрня», «навучанне праз вынаходніцтва»
Беларуская ментальнасць на фоне нямецкага кантэксту ў кнігах Алеся Разанава «Гановерскія пункціры» і «Трэцяе вока»
У артыкуле з дапамогай дэскрыптыўнага і кампаратыўнага метадаў даследавання аналізуюцца фармальна-зместавыя асаблівасці пункціраў кніг-білінгв Алеся Разанава «Гановерскія пункціры» (Гановер, 2002) і «Трэцяе вока» (Базэль, 2007). Упершыню акцэнтуецца ўвага на нацыянальнай змястоўнасці мініяцюр А. Разанава «гановерскага» і «швейцарскага» цыклаў, на вобразах з нацыянальнай канцэптуальнасцю, слядамі беларускай ментальнасці. Аўтарам робіцца выснова аб тым, што кнігі-білінгвы «Гановерскія пункціры» і «Трэцяе вока» спрыяюць замаца¬ванню беларускага ў іншанацыянальным кантэксце. Паэт нібы нанова сцвярджае беларусаў на законным пасадзе між еўрапейцамі, разбурае псіхалагічныя бар’еры ў міжкультурнай камунікацыі.
Бібліягр. – 11 назваў
Дыктант як від практыкавання: навучальны папераджальны дыктант
У артыкуле падаюцца навучальныя папераджальныя дыктанты, а таксама даведкі да іх
Функцыянальнасць апісанняў прыроды ў паэмах ваеннага часу Якуба Коласа
На матэрыяле ліра-эпасу ваеннага часу даследуецца майстэрства Якуба Коласа-пейзажыста, вызначаюцца функцыі апісанняў прыроды ў паэмах
Катэгорыя сну ў вобразнай сістэме М.Гарэцкага і Ф.Кафкі
Даследуецца катэгорыя сну ў вобразнай сістэме М.Гарэцкага і Ф.Кафкі
Мастацкая рэальнасць журботнай прасторы шпіталя (па творах Максіма Гарэцкага і Анры Барбюса)
Сопоставляются и противопоставляются мотивы и образы романа А.Барбюса “Огонь” (ХХІ-я глава, “Перевязочный пункт”) идокументально-художественных записок М.Горецкого “На империалистической войне” (глава “Госпиталь”)
Гісторыя і сучаснасць беларускай выдавецкай тэрміналогіі
У артыкуле ўпершыню разглядаюцца этапы станаўлення беларускай тэрміналагічнай сістэмы выдавецкай справы. Аўтар ажыццяўляе тэматычную класіфікацыю лексічных адзінак у розныя перыяды станаўлення тэрмінасістэмы, указвае асноўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў, аналізуе першы спецыяльны «Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў: англ.-бел., бел.- англ.» (2003), у якім сістэматызавана прадстаўлена тэрміналогія галіны кнігавыдання, друкарскай справы, кнігараспаўсюджвання
- …