11 research outputs found

    «Ні Богу свечка, ні чорту качарга»: анімістычныя метафары

    Get PDF
    У артыкуле падаецца слоўнік індывідуальна-аўтарскіх анімістычных метафар, зыходнай базай для ўтварэння якіх паслужылі назвы жывёл і птушак, прадметаў быту, посуду, сельскагаспадарчых прылад працы, адзення, абутку, ежы, дрэў, раслін, кветак і многія інш

    Анімістычныя метафары (па творах беларускай літаратуры і ў народных гаворках)

    Get PDF
    У артыкуле аналізуюцца анімістычныя метафары, якія характарызуюць чалавека з пункту гледжання яе вонкавага вынляду, псіхічнага складу. разумовых здольнасцей, рысаў характару, паводзін, маралі, спосабу жыцця, деянняў, учынкаў, узросту і інш

    Эрганімія Брэстчыны ў кантэксце сучаснай штучнай намінацыі

    Get PDF
    Артыкул прысвечаны рознааспектнаму аналізу перыферыйнага анамастыкона Брэстчыны. Матэрыял даследавання склалі асабовыя імёны васьмі тэматычных груп рэгіянальных эргонімаў – намінацыі фізкультурна-аздараўленчых, культурна-забаўляльных, дасугава-рэкрыяцыйных устаноў, аб’ектаў грамадскага харчавання, тарговых (прадуктовых) аб’ектаў, прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, турыстычных арганізацый, творчых калектываў. Вызначаны асноўныя тэндэнцыі, уласцівыя для штучнай намінацыі рэгіёна. Даказана, што перыферыйны анамастыкон Брэстчыны натуральна знаходзіцца ў русле тэндэнцый, уласцівых беларускай і рускай мовам увогуле; адлюстроўвае экстрапаляцыю асноўных асаблівасцей сучаснай штучнай намінацыі ў галіне камерцыйных і некамерцыйных аб’яднанняў людзей

    Лінгвакультуралагічныя характарыстыкі эрганіміі і прагматаніміі Брэстчыны

    Get PDF
    Артыкул прысвечаны аналізу спосабаў рэпрэзентацыі лінгвакультуралагічнай інфармацыі ў перыферыйным анамастыконе Брэстчын

    De profundis clamavi: Смех і роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі

    Get PDF
    У эсэ на фоне класічнай еўрапейскай філасофска-мастацкай традыцыі аналізуецца вобразна-выяўленчая спецыфіка гумарыстычна-сатырычных твораў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя; адзначаны найбольш значныя дасягненні нацыянальнай прозы ў засваенні адметнага жанру споведзі

    Метафара ў беларускай мове: на матэрыяле субстантываў

    Get PDF
    У манаграфіі на аснове мастацкіх і публіцыстычных твораў звыш 600 пісьменнікаў XIX — ХХІ ст. ст. праведзена комплекснае даследаванне субстантыўных метафар, якія выяўлены ў 14 тысячах кантэкставых сітуацыях. Вызначаны асноўныя заканамернасці метафарызацыі і кірункі сэнсавага развіцця метафарычных субстантываў; распрацавана агульная класіфікацыя метафар у адпаведнасці з характарам суаднесенасці зыходнага і рэцыпіентнага ЛСВ і іх агульнай сэнсавай скіраванасці; ахарактарызаваны асноўныя тыпы метафарычных структур (структурна-функцыянальных мадэляў) і асаблівасці іх выяўлення ў мове і маўленні; акрэслены семантычныя палі (сферы), кампаненты якіх паслужылі базай для ўтварэння субстантыўных метафар
    corecore