645 research outputs found

    Асвятленне інстытута княжацкай улады на беларускіх землях ІХ–ХІІ стагоддзяў у пісьмовых крыніцах

    Get PDF
    CONSIDERATION INSTITUTE OF SUPREME POWER IN THE BELARUSIAN LANDS IN IX – THE FIRST HALF OF THE XIII CENTURIES IN WRITTEN SOURCES / JU. KEZHA (Polockij gosudarstvennyj universitet)Зроблен аналіз асноўных пісьмовых сярэднявечных крыніц, у якіх асвятляюцца інстытуты ўлады на беларускіх землях “далітоўскага перыяду” (ІХ–ХІІ стст.). Паводле разгляду старажытнарускіх ле-тапісных і замежных крыніц, хрысціянскіх літаратурных твораў і заканадаўчых матэрыялаў робіцца выснова аб разнароднасці звестак асобных пісьмовых помнікаў у залежнасці ад палітычных, гістарыч-ных і традыцыйна-культурных умоў напісання крыніцы. Сацыяльна-палітычная рэчаіснасць, адлюстра-ваная ў тэксце крыніцы, абсалютна нехарактэрна для той рацыяналізацыі і сістэматычнасці, якую вы-карыстоўваюць пры даследаванні з’яў і працэсаў сучаснага грамадства. Старажытнарускую сацыяль-ную прастору немагчыма даследваць, не ўлічваючы культурныя і гістарычныя асаблівасці эпохі, умовы напісання тэксту крыніцы, а таксама аксіялагічныя ўстаноўкі і светапогляд аўтара. = The article analyzes the main medieval written sources where institutions are considered the supreme authority in the Belarusian lands in IX–XIII centuries polovіne first. According to ancient chronicles consi-deration and foreign sources, Christian literary works and legislative materials, concludes roznorodnosti in-formation depending on the political, historical and cultural conditions of writing source. Socio-political reality reflected in the text of the source, can not be applied to streamline and systematize that is used in the study of the processes of modern society. Ancient social space can not be investigated without paying attention to the cultural and historical features of the era, the terms of writing the source text, as well as the values and worldview of the author

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Get PDF
    Практычнае кіраўніцтва да практычных заняткаў па дысцыпліне «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» ўключае ўводзіны, тэматыку практычных заняткаў, тэматыку рэфератаў, пытанні для самакантролю і рэкамендаваную літаратуру па кожнай тэме. \ud Выданне адрасавана студэнтам 1 курса спецыяльнасці 1 – 24 01 02 – «Правазанаўства»

    Рэгіянальныя асаблівасці і лакальныя варыянты ў каляндарнай памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння (па матэрыялах ХІХ – пачатку ХХІ стагоддзя)

    Get PDF
    У артыкуле разгледжаны рэгіянальныя асаблівасці і лакальная варыятыўнасць у каляндарнай памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння па матэрыялах ХІХ – пачатку ХХІ ст

    Гісторыя Беларусі

    Get PDF
    Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцям 1-47 01 01 Выдавецкая справа, 1-47 02 01 Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей, 1-48 01 01 Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў, 1-48 01 02 Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў, 1-48 01 04 Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей, 1-48 01 05 Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны, 1-48 02 01 Біятэхналогія

    РЭЛІГІЙНЫЯ І ПАЛІТЫЧНЫЯ СТРАТЭГІІ НА ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПОЎНАЧЫХ–ХІІ СТАГОДДЗЯЎ

    Get PDF
    RELIGIOUS AND POLITICAL STRATEGIES IN NORTHERN EUROPE, X–XII CENTURIES / S. EMIALIANAUРазглядаецца сувязь рэлігійных працэсаў і палітычных фактараў у Балтыйска-Скандынаўскім рэгіёне Х–ХІІІ стагоддзяў. Аналізуюцца сімвалічныя перакрыжаванні паганскіх і хрысціянскіх вобразаў, якія палегчылі хрысціянізацыю. Увага акцэнтуецца на светапоглядзе чалавека Х–ХІ стагоддзяў, на логіцы палітычных матываў рэлігійнага выбару. Практычная арыентаванасць у пытаннях веры садзейнічала ў перыяд пасля Вялікай Схізмы захаванню цывілізацыйнага адзінства Еўропы

    Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. у хрэстаматыйнай літаратуры агульнаадукацыйнай школы

    Get PDF
    У матэрыялах канферэнцыі разглядаюцца пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. у хрэстаматыйнай літаратуры агульнаадукацыйнай школы

    Гісторыя Беларусі

    Get PDF
    Выданне змяшчае праграму курса “Гісторыя Беларусі”, прыкладны тэматычны план, тэматыку і планы семінарскіх заняткаў, асноўную і дадатковую літаратуру, крыніцы, асноўныя паняцці, спіс знакамітых асоб, неабходнае абсталяванне для практычных занятак. Прызначана для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі дзённай і завочнай форм навучання, выкладчыкаў і настаўнікаў усіх, хто цікавіцца гісторыяй

    Асаблівасці размяшчэння алтароў у інтэр’ерах грэка-каталіцких храмаў Полацкай епархіі ў XVII – пачатку XIX стст.

    Get PDF
    Асвятляецца пытанне размяшчэння алтароў: галоўнага, бакавых, “мясцовых”, працэсійных у цэрквах Полацкай грэка-каталіцкай епархіі ў XVII – пачатку XIX стст. Пры першапачатковым захаванні ўсходняга тыпу інтэр’ера ўніяцкая Царква паступова, пад уплывам заходніх традыцый, займела прысценныя алтары і фератроны. Акрамя таго, у рэчышчы Уніі выпрацаваўся свой адметны, унікальны тып алтара – “мясцовы”, які ўзнік у тых бажніцах, дзе працягвалі захоўвацца іканастасы. Разглядаюцца розныя варыянты абсталявання храмавых інтэр’ераў, выяўляюцца спосабы спалучэння іканастасаў і алтароў. Даследаванне выканана на аснове архіўных крыніц з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Дзяржаўнага архіва ў Любліне, Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Санкт- Пецярбургу

    Слоўнікі 20-30-х гг. XX ст. у кантэксце беларускай перакладной тэрмінаграфіі

    Get PDF
    У артыкуле аўтарам зроблены кароткі агляд беларускіх перакладных тэрміналагічных слоўнікаў 20-30 гг. ХХ ст. і акрэслены асноўныя метадалагічныя прынцыпы іх укладання. Адзначана навукова-лінгвістычная каштоўнасць выданняў у гісторыі беларускай перакладной тэрмінаграфічнай практыкі
    corecore