3 research outputs found

    Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

    Get PDF
    Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага “жывёльнага”, календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх – філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы – у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету

    Рэлігіязнаўства

    Get PDF
    У вучэбным дапаможніку дадзена азначэнне рэлігіі, вылучана яе структура і функцыі. Разгледжаны сусветныя рэлігіі: іх узнікненне, гісторыя, веравучэнне, культ, а таксама месца ў сучаснай рэлігійнай сітуацыі на Беларусі. Апісана беларускае язычніцтва. Дадзены аналіз феномена нетрадыцыйных рэлігій.\ud У новым выданні перапрацаваны ўсе раздзелы, удакладнены азначэнні, асобныя тэарэтычныя палажэнні.\ud Адрасуецца студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі

    Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зборнік артыкулаў. Выпуск 6 / пад навуковай рэдакцыей В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай. – Мiнск : Бестпрынт, 2009.

    Get PDF
    НАШЫ АЎТАРЫ: Алфёрава Алена – кандыдыт філалагічных навук, загадчык сектара духоўных традыцый у народнай архітэктуры аддзела архітэктуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі; Андрэеў Анатоль – доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Арлова Вера – студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Баброўская Кацярына – студэнтка 5-га курса факультэта народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка; Башкіраў Дзмітрый – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Белакурская Жана – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Белакурскі Валерый – кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі і культуралогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў; Блусянкова Іна – студэнтка 5 курса факультэта народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка; Боганева Алена – загадчык аддзела традыцыйнай народнай культуры Інстытута праблем культуры Інстытута павышэння кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў; Вашкова Юлія – аспірантка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі; Верына Ульяна – кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Вострыкава Алена – кандыдыт філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Гарбачоў Аляксандр – старшы выкладчык кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Грыгараў Грыгар – кандыдыт філалагічных навук, выкладчык кафедры культуралогіі Паўднёва-Заходняга універсітэта ім. Неофита Рылского, горад Благоевград, Баўгарыя; Давыдаў Андрэй – студэнт 5-га курса філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны; Дзюкава Эла – выкладчык кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Есіс Яўген – студэнт 5-га курса філдалагічнага факультэта Мазырскага дзярдаўнага педагагічнага універсітэта імя І. Шамякіна; Жэгала Ганна – магістрант кафедры рускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы; Кабржыцкая Таццяна – кандыдыт філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Кавалёва Рыма – кандыдыт філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Кажамякін Генадзь – кандыдыт філалагічных навук, бібліятэкар бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага факультэта імя Максіма Танка; Каратай Віктар – супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Кастрыца Алена – кандыдат філалагічных навук, выкладчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны; Кенька Міхась – кандыдыт філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Ківель Ізольда – старшы выкладчык кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ; Корсак Вольга – кандыдыт філалагічных навук, старшы выкладчык кафедры музыкі і харэаграфіі факультэта традыцыйнай культуры БДПУ імя М. Танка; Кукрэш Алена – старэйшы выкладчык кафедры музыкі і харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка; Курыленка Юлія – студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Ламека Наталля – кандыдыт філалагічных навук, выкладчык кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Латышкевіч Маргарыта – студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Лук’янава Таццяна – кандыдыт філалагічных навук, супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Марозава Таццяна – кандыдыт філалагічных навук, дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Марозаў Аляксандр – доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі; Марчанка Алена – аспірантка кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Матыліцкая Наталля – выкладчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў; Моніч Дзмітрый – студэнт 4-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Новак Валянціна – доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны; Палукошка Вольга – аспірантка кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Петрушкевіч Ала – кандыдыт філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры факультэта беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы; Прастакоў Віктар – выкладчык кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Прыемка Вольга – кандыдыт філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Рагойша Вячаслаў – доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Смольская Алена – студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Ткачова Паліна – кандыдыт філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Уагенкнехт Марцін – магістрант кафедры чэшскай мовы і літаратуры педагагічнага факультэта Карлава універсітэта (Чэхія); Фамянкова Марына – выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Хайкава Ева – выкладчык кафедры чэшскай мовы і літаратуры педагагічнага факультэта Карлава універсітэта (Чэхія); Хальпукова Кацярына – аспірантка кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Цалка Пятро – студэнт 2-га курса філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны; Шамякіна Алеся – кандыдыт філалагічных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.У шосты выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Гэта даследаванні, вынікі якіх былі прадстаўлены на ІХ Шырмаўскіх чытаннях і ІІ Рэспубліканскім навукова-метадычным семінары, праведзеных 28 лістапада 2008 г. на філалагічным факультэце БДУ. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі
    corecore