5 research outputs found

    Антырэлігійная кампанія і лёс некаторых архітэктурных помнікаў БССР у 1920-я гады

    Get PDF
    Лёс некаторых архiтэктурных пабудоў сярэднявечча, якiя ў 1926 годзе былi аб’яўлены помнiкамi рэспублiканскага значэння, да гэтай пары застаецца адным з нераспрацаваных у айчыннай гiсторыi пытаннем. Вяртанне ж да людзей усiх звестак аб такiх помнiках з’яўляецца пiльнай неабходнасцю, таму што пабудова дзяржавы немагчыма без гiстарычнай памяцi, без усведамлення ўсёй разнастайнасцi культурна-гiстарычнай спадчыны. Пры даследаваннi гэтай тэмы ўзнiкае неабходнасць акцэнтаваць увагу на такiх аспектах, як антырэлiгiйная кампанiя ў Беларусi i яе ўплыў на стан культавых помнiкаў архiтэктуры. Гэта звязана з тым, што высвятленне гiсторыi стварэння сiстэмы цэнтральных i мясцовых органаў аховы помнiкау даўнiны заўсёды было складанай часткай у вывучэннi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры, у аналiзе гiсторыка-культурных праблем. Як вядома, значэнне гiсторыка-культурнай спадчыны павялiчваецца па меры духоўнага росту людзей. Таму праблема яго захавання для наступных пакаленняў нашай рэспублiкi не толькi застаецца ў найвышэйшай ступенi актуальнай, але i становiцца адной з галоўных праблем у працэсе фармiравання i развiцця асобаснасцi. Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца спроба прааналiзаваць i ацанiць дзейнасць дзяржаўных структур, якiя ў той перыяд непасрэдна былi звязаны з рашэннем пытанняў аховы помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi. Пры напiсаннi дадзенага артыкула выкарыстоўвалiся архiўныя матэрыялы, якiя ўпершыню ўводзяцца ў навуковае абарачэнне, зборнiкi дакументаў, перыядычныя, статыстычныя i энцыклапедычныя выданнi, а таксама даследаваннi па гiсторыi Беларусi

    Сакральныя азёры Вiцебска-Пскоўскага памежжа: сiмвалiчны статус у мiфапаэтычнай карцiне свету

    Get PDF
    SACRED LAKES OF VITEBSK-PSKOV BORDERLANDS: SYMBOLIC STATUS IN MYTHICAL-POETIC PICTURE OF THE WORLDThe article is devoted to the study of the symbolic status of the sacred lakes in the traditional picture of the world of the rural population of the Belarusian- Russian (Pskov-Vitebsk) borderlands. The analysis of folklore materials shows that sacred lakes often relate to the folk motif “the temple which fell through the ground”. The lake sacralization may result from unusual (medical or hazardous) properties of its water. However, none of the holy lake of borderlands is an object of worship in sacred geography because the lakes are not included in the ritual practices of the calendar cycle. Legendary lakes perform informational function and reflect the events of mythological history within the local community
    corecore