11 research outputs found

    Беларуская фалькларыстыка: каляндар і каляндарна-абрадавая паэзія

    Get PDF
    У дапаможніку адлюстраваны старадаўні пласт культуры беларусаў – уяўленні пра каляндарныя веды, багатую каляндарна-абрадавую паэзію. Прадстаўлены лекцыйныя матэрыялы па тэме “Беларускі народны каляндар”, канспекты іншых тэматычных блокаў, падабраны цикавыя заданні для праверкі і замацавання ведаў рознай складанасці. Адрасуецца студэнтам, якія навучаюцца на факультэтах філалагічнага, гістарычнага, мастацтвазнаўчага і культуралагічнага накірункаў і даследуюць беларускі фальклор, выкладчыкам, а таксама шырокаму колу моладзі, навучэнцам сярэдніх спецыяльных устаноў, магістрантам і аспірантам

    Беларуска-нямецкія паралелі ў сферы ўяўленняў пра залатнік/Gebärmutter: рытуалы і замоўныя матывы

    Get PDF
    BELARUSIAN-GERMAN PARALLELS IN THE SPHERE OF PERCEPTION OF ZALATNIK/ GEBÄRMUTTER: RITUALS AND CHARM MOTIFS T. VALODZINAЕўрапейскія заклінанні пры хваробах органаў жаночага нізу выяўляюць непасрэдную сувязь з грэчаскімі заклінаннямі ад істэры/мітры і старажытнаславянскімі апакрыфічнымі малітвамі ад дъны. У той жа час беларуская этнамедыцынская традыцыя мае шэраг паралеляў з заходнеславянскай. Прадстаўлены асноўныя пазіцыі нямецкіх уяўленняў і заклінанняў пры захворваннях маткі і іх беларускія паралелі, асаблівая ўвага надаецца вобразу жабы і яе сімвалізацыі ў сферы чалавечай саматыкі. Падкрэслiваецца, што у вобразным плане ад беларускіх замоў немецкую традыцыю адрознівае выразна акрэслены агрэсіўны ў дачыненні да чалавека характар хваробы. Агульным месцам ёсць “усаджванне” хворага органа на сваім месцы. Несумненна, маючы агульныя індаеўрапейскія вытокі, і славянскія, і Германскія традыцыі сфарміравалі тым не менш комплексы ў рэчышчы сваіх уласных замоўных фондаў, што пацвярджаецца супастаўленнямі з іншымі функцыянальнымі групамі.= European incantations connected with the diseases of the organs of the female bottom reveal a direct link between Greek incantations against «істэры» (‘hystera’)/«мітры» and old Slavic apocryphal prayers against «дъны». At the same time Belarusian ethnomedical tradition has a number of parallels with the West Slavic one. In this article the main points of German perception and incantations connected with the diseases of the Uterus and their Belarusian parallels are presented, special attention is paid to the image of toad and its symbolization in the sphere of human somatics. In the figurative plan from Belarusian charms a German tradition differs in the distinctly outlined aggressive towards a person nature of the disease. Commonplace is the “returning” of the injured organ on its place. Undoubtedly having common Indo-European origin, both Slavic and German traditions nevertheless formed complexes in the sphere of their own funds of charms, which is confirmed by comparisons with other functional groups

    Этнаграфія Беларусі: вучэбна-метадычны комплекс

    Get PDF
    Прадстаўлены аўтарскія лекцыі па ўсіх раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы, метадычныя і інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы, якія стымулююць творчае засваенне каштоўнасцей беларускай этнічнай культуры, кантрольныя тэсты і заданні, слоўнік паняццяў і спіс літаратуры па кожным раздзеле вывучаемага курса. Прызначаны для студэнтаў гуманітарных і педагагічных спецыяльнасцей дзённай і завочнай форм навучання

    Мова–літаратура–культура

    Get PDF
    Матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі г. Мінск, 28-29 кастрычніка 2010г.У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова – Літаратура – Культура”. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства (актуальныя праблемы гісторыі беларускай мовы; беларускі лінгвакультурны феномен: сутнасць, статус, дынаміка; нармалізацыя сучаснай беларускай мовы: вуснае і пісьмовае маўленне; аспекты моўных даследаванняў (семантыка, словаўтварэнне, граматыка, прагматыка); фальклор – культура; беларуская літаратура: гісторыя і сучаснасць; нацыянальныя літаратуры ў сусветным кантэксце; методыка выкладання філалагічных дысцыплін), з якімі і знаёміць чытачоў гэты зборнік

    Тры каралі

    No full text
    Свята адзначаецца 6 студзеня. У гэты дзень моладзь хадзіла па хатах, насілі з сабой макеты чорта з віламі, смерці з касой, караля Гаральда, шопу (скрыпачку), у якой ляжала выява Маткі Боскай, звязду з мноствам вуглоў-промняў

    Свята Тры Каралі

    No full text
    У гэты дзень святкавалася хрышчэнне Іісуса Хрыста, асвячалася вада. Яе давалі піць хворым, апырсківалі хату, труну і магілу нябожчыка і інш. У народзе Трох Каралёў адзначалі яшчэ такім чына
    corecore