4 research outputs found
Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921–1939 гады) : гістарыяграфія праблемы : манаграфія
У манаграфіі на падставе шырокага кола гістарыяграфічных крыніц паказаны працэс развіцця і
ўзбагачэння гістарыяграфіі нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі 1921–1939 гадоў.
Гістарыяграфія праблемы аналізуецца на фоне развіцця беларускай гістарычнай навукі, прасочваецца
пашырэнне і ўмацаванне крыніцазнаўчай базы даследаванняў, выяўляецца дынаміка змянення і
ўдакладнення даследчыцкіх вывадаў і ацэнак. Абагульнены станоўчыя вынікі даследавання, пазначаны
малавывучаныя, недастаткова распрацаваныя ці пададзеныя тэндэнцыйна аспекты тэмы, якія патрабуюць
больш глыбокай і грунтоўнай навуковай распрацоўкі
Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект: вучэбна-метадычны комплекс
Вучэбна-метадычны комплекс пабудаваны на модульнай аснове. Вучэбныя матэрыялы для аднайменнага спецкурса асвятляюць асноўныя сацыякультурныя і рытуальныя аспекты існавання традыцыйнай сям’і беларусаў. Прапанавана тэматыка практычных заняткаў, дакладаў, а таксама кантрольных работ для студэнтаў завочнай формы навучання. У дадатках змешчаны метадычныя парады для студэнтаў, слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы.
Прызначаны для студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцей дзённай і завочнай форм навучання