209 research outputs found

    Жанр лiтаратурна-мастацкага дзеннiка у заходнееурапейскай i беларускай лiтаратуры аб першай сусветнай вайне

    Get PDF
    GENRE OF BELLE-LETTRES DIARY IN WEST-EUROPEAN AND BELARUSIAN LITERATURE DEVOTED TO THE WORLD WAR I EVENTS (BASED ON THE WORKS BY M. GARETSKY AND E. JUNGER) / Z. TRATSJAKКніга М. Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне» з’яўляецца значным феноменам у беларускай літаратуры аб першай сусветнай вайне. Існуе шэраг літаратуразнаўчых крыніц, у якіх разглядаюцца дачыненні гэтага твора да прац Э.М. Рэмарка, Р. Олдынгтана, А. Барбюса. У той жа час літаратурна-мастацкі дзѐннік беларускага аўтара застаецца практычна па-за кантэкстам падобных кніг заходне-еўрапейскіх і амерыканскіх пісьменнікаў на тую ж тэматыку. Таму бачыцца актуальным разгледзіць некаторыя тыпалагічныя схаджэнні ў творах М. Гарэцкага і нямецкага пісьменніка Э. Юнгера. Нягледзячы на розны жыццѐвы вопыт, узровень адукацыі і першапачатковыя адносіны да падзей на полі бою ў кнігах назіраецца шэраг падабенстваў падчас адлюстравання стану асобы, надзеленай творчымі здольнасцямі, на вайне

    Узарваная мастацкая свядомасць: верш Якуба Коласа “Ворагам”

    Get PDF
    У артыкуле ў новым ракурсе разглядаецца верш Якуба Коласа “Ворагам”

    Каштоўнасныя арыенціры ў беларускім мастацкім пейзажы

    Get PDF
    У артыкуле раскрываецца каштоўнасны змест беларускага мастацкага пейзажу. На фоне крызісных з’яў у сучасным сацыякультурным жыцці адзначаецца арыентацыя беларускага мастацтва на пошук ідэалаў Гармоніі і Хараства. Дадзеная ўстаноўка з’яўляецца ўстойлівай рысай нацыянальнага культурнага стылю, якая садзейнічае фарміраванню сучаснай антрапапрыроднай парадыгмы цывылізацыйнага развіцця

    Сацыялізацыя дзіцяці ў сям’і ў аповесці А. Федарэнкі “Ціша”

    Get PDF
    SOCIALIZATION OF CHILD IN FAMILY IN THE STORY "TISHA" BY A. FEDORENKO. L. ALEINIK cand. fіlal. nauk, associate professor (Belaruski dzyarzhaўny ўnіversіtet, Mіnsk)Даследуецца адлюстраванне працэса першаснай сацыялізацыі асобы ў сучаснай мастацкай літаратуры. Аўтарытэтным тэкстам з’яўляецца аповесць беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі “Ціша”, прысвечаная сацыялізацыі дзіцяці ў сям’і. Аналізуюцца мастацкія інтэрпрэтацыі эмацыянальнай успрыемнасці навакольнай рэчаіснасці героем твора, уплыў сямейных адносінаў і індывідуальных якасцей блізкіх людзей на псіхалогію, маральнае станаўленне і светаасэнсаванне дзіцяці. Даследуюцца асаблівасці кампазіцыі аповесці і наратыўнай стратэгіі аўтара, выяўляюцца мастацкія прыёмы вобразнага адлюстравання ўзаемадзеяння асобы і грамадства. Вызначаецца роля мастацкай літаратуры, як сацыякультурнай практыкі, якая валодае непераўзыдзеным педагагічным і інтэлектуальным патэнцыялам, спрыяе эфектыўнаму засваенню сацыяльных роляў, асэнсаванню грамадскіх каштоўнасцей і маральных норм, садзейнічае прадуктыўнай сацыялізацыі і сацыяльнай адаптацыі асобы.= Article researches how the primary socialization process of person is expressed in modern fiction. The research is based on the story “Tisha” by belorussian writer A. Fedorenko. “Tisha”is dedicated to a problem of child socialization in family. Analyses the artistic interpretation of the main characters emotional perception of surrouding reality, the influence of family relationship and individual abilities of relatives on child psychology, moral formation and perception. Reseacrhes the composition features and authors narrativ strategy features, identifies which artistic technics are used for expression of person and society interaction. This article also defines the role of fiction as socio-cultural practise which have the great pedagogical and intellectual potential and can be helpfull for effective mastering of social roles, for productive socialization and social adaptation of person

    ВАЙНА ЯК ВЫПРАБАВАННЕ НА ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ: ПАВОДЛЕ ТВОРАЎ БЕЛАРУСКАЙ І ПОЛЬСКАЙ ПРОЗЫ (В. БЫКАЎ, А. АДАМОВІЧ, Т. НОВАК, Т. БАРОЎСКІ)

    Get PDF
    The paper discusses the problem of literary conflict in Belarusian and Polish fiction. The author analyses selected works about the Second World War and concludes that they reveal a specific kind of conflict situations. Fiction works by W. Bykau, A. Adamowich, T. Nowak and T. Borowski highlight protagonists’ opposition not only to other characters (enemies, nazi soldiers), but also to some aspects of the protagonist’s own personality and value system.The paper discusses the problem of literary conflict in Belarusian and Polish fiction. The author analyses selected works about the Second World War and concludes that they reveal a specific kind of conflict situations. Fiction works by W. Bykau, A. Adamowich, T. Nowak and T. Borowski highlight protagonists’ opposition not only to other characters (enemies, nazi soldiers), but also to some aspects of the protagonist’s own personality and value system

    Асаблівасці стылістычнага аналізу ў ВНУ

    Get PDF
    У артыкуле разглядаецца спецыфіка стылістычнага аналізу ў ВНУ, які на сёння ўключае элементы дыскурснага падыходу

    Аляксандр Круталевіч

    Get PDF
    Артыкул прысвечаны беларускаму навукоўцу Аляксандру Круталевічу. На падставе архіўных і літаратурных крыніц праводзіцца агляд асноўных этапаў яго жыццёвага шляху. Характарызуюцца найважнейшыя навуковыя публікацыі даследчыка. Ацэньваецца яго ўклад у беларускую тэрміналогію

    Гармонія і алгебра паэзіі Максіма Танка

    Get PDF
    У артыкуле даследуюцца актуальныя пытанні беларускага літаратуразнаўства, прапануецца новы погляд на мастацкую спадчыну Максіма Танка

    Аграрна-сялянскія пытанні ў праграмах і дзейнасці партый і грамадскіх рухаў ліберальнагага кірунку ў Беларусі (пачатак ХХ ст.)

    Get PDF
    Аналізуецца станаўленне і развіццё лібераль¬нага руху ў Паўночна-заходнім краі ў пачатку ХХ ст. Разглядаюцца распрацоўка і эвалюцыя пытанняў аграрна-сялянскага блока ў праграмах цэнтрысцкіх партый у перыяд рускай рэвалюцыі 1905—1907 гг. Акцябрысты, як і іншыя блізкародасныя партыі, у Беларусі мелі свае філіялы. Іх уплыў у Паўночна-Заходнім краі распаўсюджваўся сярод чыноў урадавай адміністрацыі, праваслаўнага святарства, буйных памешчыкаў рускага паходжання. Вырашэнне аграрнага пытання ў іх праграмах набліжалася да тых шляхоў яго, якія адпавядалі інтарэсам дзяржавы і грамадства і ў той жа час прадухілялі магчымыя катастрафічныя разбурэнні. А гэта азначае, што акцябрысцкая аграрная праграма была менш палітызаваная і эканамічна больш абгрунтаваная

    Сістэмны аналіз як актуальная парадыгма міждысцыплінарных даследаванняў

    Get PDF
    У артыкуле разгледжаны сістэмны аналіз як актуальная парадыгма міждысцыплінарных даследаванняў
    corecore